Канстанцінас Стэфанопулас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцінас Стэфанопулас
грэч.: Κωνσταντίνος Στεφανόπουλος
Kostis stephanopoulos.jpg

прэзідэнт Грэцыі
10 сакавіка 1995 — 12 сакавіка 2005
Папярэднік Канстанцінас Караманліс
Пераемнік Каралас Папульяс
Greek Minister of the Interior[d]
21 лістапада 1974 — 10 верасня 1976
Папярэднік Panagiotis Zepos[d]
Пераемнік Ippokratis Iordanoglou[d]
Minister at the Presidency of the Government of Greece[d]
28 лістапада 1977 — 21 кастрычніка 1981
Папярэднік Georgios Rallis[d]
Пераемнік Menios Koutsogiorgas[d]
Minister of Social Services of Greece[d]
10 верасня 1976 — 28 лістапада 1977
Папярэднік Konstantinos Chrisanthopoulos[d]
Пераемнік Spiridon Doxiadis[d]
undersecretary to a ministry of the Greek government[d]
26 ліпеня 1974 — 9 кастрычніка 1974
Member of the Hellenic Parliament[d]
1974 — 1989

Нараджэнне 15 жніўня 1926(1926-08-15)[1][2][3]
Смерць 20 лістапада 2016(2016-11-20)[4][1][…] (90 гадоў)
Бацька Stephanopoulos Dimitrios[d]
Маці Briseida Filopoulou[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, плывец
Аўтограф Konstantinos Stefanopoulos signature.svg
Узнагароды
Commons-logo.svg Канстанцінас Стэфанопулас на Вікісховішчы

Канстанцінас Стэфанопулас (грэч.: Κωνσταντίνος Στεφανόπουλος; 15 жніўня 1926, Патры — 20 лістапада 2016, Афіны) — грэчаскі юрыст, палітык і былы прэзідэнт Грэцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе скончыў юрыдычны факультэт у Афінскай універсітэце і да 1974 гады працаваў па спецыяльнасці, як член адвакацкага грамадства горада Патры.

Упершыню, у 1958, прыняў удзел на выбарах, якія адбыліся ў партыі Народнага радыкальнага аб’яднання (грэч.: Εθνική Ριζοσπαστική Ένωση) і ўпершыню ў 1964 быў абраны членам парламента як прадстаўнік Ахейскае прэфектуры. У 1974, 1977, 1981 і 1985 быў пераабраны членам парламента ад партыі Новая дэмакратыя (грэч.: Νέα Δημοκρατία «Ν.Δ.»).

З 1981 па 1985 выконваў абавязкі старшыні і прадстаўніка парламента. У 1974 падчас кіравання ўрада нацыянальнага адзінства Канстанцінас Караманліс быў прызначаны намеснікам міністра камерцыі.

У наступныя сем гадоў ён удзельнічаў ва ўрадзе Новай дэмакратыі як міністр унутраных спраў Грэцыі (з лістапада 1974 па верасень 1976), міністр сацыяльнага страхавання (з верасня 1976 па лістапад 1977) і міністр без партфеля (1977—1981). У жніўні 1985 года Канстанцінас Стэфанопулас прэтэндаваў на кіраўніцтва партыі Новай дэмакратыі, але без поспеху. Пасля гэтай няўдачы ён пакідае партыю Новай дэмакратыі і 6 верасня таго ж года стварае сваю партыю пад назвай Дэмакратычнае абнаўленне (грэч.: Δημοκρατική Ανανέωση «ΔΗ.ΑΝΑ.»).

У 1989 ён быў абраны членам Грэчаскага парламента як прадстаўнік Афінскай прэфектуры. У той жа самы перыяд і да 1994 года ён знаходзіўся прэзідэнтам партыі Дэмакратычнае абнаўленне, да таго часу, пакуль яна не распаўся.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў, у 1995 годзе, партыя Палітычная вясна (грэч.: Πολιτική Άνοιξη «ΠΟΛΑΝ») вылучыла кандыдатуру Канстанцінаса Стэфанопуласа і з яе падтрымкай і з падтрымкай партыі Усягрэчаскі сацыялістычны рух (грэч.: Πανελλήνιο Σοσιαλιστικό Κίνημα «ΠΑΣΟΚ») быў абраны 8 сакавіка 1995 года, прэзідэнтам Грэцыі.

Ён быў абраны, сабраўшы 151 галасоў, пятым прэзідэнтам Грэцыі пасля рэстаўрацыі дэмакратычнага ўрада (1974). Канстанцінас Стэфанопулас замяніў на пасадзе Канстанцінаса Караманліса 10 сакавіка 1995. Ён быў афіцыйна пераабраны на другі тэрмін да 2005 года, яго пераемнікам быў абраны Караласа Папульяса.

Падчас свайго кіравання ён набыў сусветную вядомасць, хоць і устрымліваўся строгага і вытрыманага профілю. Ён лічыцца адным з самых паважаных і любімых прэзідэнтаў Грэцыі. Імя яго нават сёння акружана павагай і прэстыжнасцю. Стэфанопулас атрымаў мноства ганаровых званняў і ўзнагарод, як у сваёй краіне, а таксама замежных краін. Быў ганаровым грамадзянінам многіх гарадоў у Грэцыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Konstantinos Stephanopoulos // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Konstantinos Stefanopoulos // Store norske leksikon — 1978.
  3. Kostis Stefanopoulos // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.amna.gr/article/132140/Pethane-o-proin-Proedros-tis-Dimokratias-Kostis-Stefanopoulos