Канстанцін Аляксандравіч Мулер
| Канстанцін Аляксандравіч Мулер | |
|---|---|
| руск.: Константин Александрович Муллер | |
| Дата нараджэння | 5 ліпеня 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 красавіка 1993 (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балетмайстар, артыст балета |
| Тэатр | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар, балетны педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар» А. Адана).
Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога» П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Му́лер Канстанцін Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 505. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Члены КПСС
- Постаці Варонежскага тэатра оперы і балета
- Артысты балета Вялікага тэатра