Карл Отфрыд Мюлер
| Карл Отфрыд Мюлер | |
|---|---|
| ням.: Karl Otfried Müller | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 жніўня 1797[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 1840[1][2][…] (42 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Karl Daniel Müller[d] |
| Жонка | Pauline Müller[d][5] |
| Род дзейнасці | класічны археолаг, філолаг-класік, выкладчык універсітэта, міфограф, гісторык антычнасці, эпіграфіст, нумізмат, пісьменнік, мастацтвазнавец |
| Навуковая сфера | антыказнавец[d], філолаг-класік[d], эпіграфіка, класічная археалогія, гісторыя Старажытнага свету[d], etruscology[d] і тапаграфія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | August Böckh[d] |
| Вядомыя вучні | Rudolf Wiegmann[d] і Heinrich Wilhelm Stoll[d] |
| Член у | |
Карл Отфрыд Мюлер (ням.: Karl Otfried Müller; 28 жніўня 1797 — 1 жніўня 1840) — нямецкі гісторык і філолаг, даследчык Старажытнай Грэцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сілезскім горадзе Бжэг, што ў той час уваходзіў у склад Каралеўства Прусія, у сям’і лютэранскага пастара. У 1814—1816 гадах вывучаў класічную літаратуру ва ўніверсітэце Брэслау, дзе пад уплывам прац Б. Г. Нібура зацікавіўся антычнай гісторыяй. У 1816—1818 гадах вывучаў філалогію ў Берлінскім універсітэце.
У 1819 годзе запрошаны ў якасці дацэнта ў Гётынгенскі ўніверсітэт, выкладаў рыторыку. У 1823 годзе выбраны на пасаду прафесара.
У 1839 годзе ўрад Гановера фінансаваў яго навуковую паездку ў Грэцыю. Падчас працы ў Дэльфах нечакана захварэў і 1 жніўня 1840 года памёр у Афінах, дзе быў пахаваны на Калонным пагорку.
Быў жанаты з 1824 года. Меў 4 дзяцей.
Навуковыя погляды і дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў гісторыю Старажытнай Грэцыі, Македоніі і этрускаў. Лічыў, што грэчаская міфалогія адлюстроўвае паходжанне старажытных народаў. Адзін з першых распрацоўшчыкаў канцэпцыі дарыйскага ўварвання на Пелапанес. Узнавіў тапаграфію старажытных Афін. Займаўся перакладамі антычных пісьменнікаў на нямецкую мову.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Karl Otfried Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Karl Otfried Müller // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/396874/Karl-Otfried-Muller
- ↑ http://www.coinsweekly.com/en/Archive/8?&id=787&type=n
- ↑ https://portal.dnb.de/opac.htm?method=simpleSearch&cqlMode=true&query=nid%3D117608165
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1840 годзе
- Памерлі ў Афінах
- Пахаваныя ў рэгіёне Атыка
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Сілезіі
- Гісторыкі Германіі
- Перакладчыкі Германіі
- Перакладчыкі на нямецкую мову