Ева (карціна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Chaim Soutine EVA.jpg
Хаім Саламонавіч Суцін
Ева. 1928
Матэрыял алейныя фарбы і палатно[d]
Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка

«Е́ва» (фр.: «Éva») — карціна французскага мастака беларускага паходжання Хаіма Суціна, створаная ў 1928 годзе ў Парыжы. Напісана алеем на палатне, мае памер 65 см на 54 см[1]. Калекцыя твораў жывапісу мастакоў Парыжскай школы, у якую ўваходзіць карціна, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[2].

Была набытая «Белгазпрамбанкам» на аўкцыёне «Sotheby’s» у 2013 годзе за 1,8 мільёна долараў ЗША і прывезеная ў Беларусь для папаўнення карпаратыўнай калекцыі банка.

У час перадвыбарнай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі 2020 года, на якіх сваю кандыдатуру высунуў Віктар Бабарыка, былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка», пачаўся ціск на банк з боку дзяржавы, узбуджаны крымінальныя справы. 14 чэрвеня 2020 года старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант паведаміў, што паўтары сотні карцін «далучаны да справы». Карціны па-ранейшаму знаходзіліся ў галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва, аднак гледачы больш не маглі іх убачаць[3]. Карціна «Ева» стала асновай для палітычных карыкатур супраць пераследу з боку дзеючай улады[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]