Касцёл Маці Божай Каралевы Свету (Жлобін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Каралевы Свету
52°54′11,90″ пн. ш. 30°03′29,70″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае

Касцёл Маці Божай Каралевы Свету — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці. Касцёл належыць да парафіі Святога Казіміра, але назван у гонар Маці Божай Каралевы Свету з перспектывай магчымай рэгістрацыі аднайменнай каталіцкай парафіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія адноўлена ў 1990 годзе. У 1991 годзе сюды на сталую працу прыехаў ксёндз Ян Саламон (рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску). У пачатку 1992 года парафія намагалася вярнуць будынак старога касцёла, зараз у гэтым будынку Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Актыўная праца па адраджэнні каталіцтва пачалася з прызначэннем у 1996 годзе пробашчам у Жлобін ксёндза Леанарда Акалатовіча.

23 чэрвеня 1996 года будынак крамы № 23 горада Жлобін перайшоў ва ўласнасць парафіі і быў капітальна перабудаваны. Першы літургія адбылася ў вігілію Нараджэння Пана 24 снежня 1996 года. 13 верасня 1998 года жлобінскую парафію наведаў кардынал Казімір Свёнтак[1].

18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла (раён аквапарка) асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 18 чэрвеня 2016 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Маці Божай Каралевы Свету. Асвячэнне здзейсніў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня касцёла са шпілем — 36 метраў, пабудавана ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]