Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Высокае)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Высокае. Касцёл Найсв. Тройцы.jpg
52°22′16,70″ пн. ш. 23°22′16″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Брэсцкі дэканат
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Вітаўт
Першае згадванне XIV стагоддзе
Дата пабудовы 1603 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000336шыфр 113Г000336
Стан дзейнічае

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы касцёл быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у XIV стагоддзі, вымураваны як парафіяльны ў 1603—1608 гадах падчашым А. Войнам. Касцёл быў двойчы істотна рэканструяваны і дабудаваны ў 1735 і 1772 гадах. У 1872 годзе храм быў адноўлены М. Патоцкай. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца Святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла. У 1935 годзе прыход храма складаў каля 2200 парафіян[1].

Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней быў пераабсталяваны пад спартыўную залю. Касцёл быў вернуты каталіцкай царкве ў 1990 годзе, адбудаваны ў пачатку XXI стагоддзя. У 2007 годзе быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Шмат розных фрагментаў гэтага храма дайшло да нас ад самага пачатку 17-га стагоддзя. У асноўных рысах дадзены касцёл захаваўся менавіта з часу сваёй перабудовы ў 1772 годзе[2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008.— 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5., С. 73
  2. https://vedaj.by/index.php/garady/brest/kamenets/vysokae

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]