Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Пелішча)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
52°18′57″ пн. ш. 23°55′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Пелішча |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1934 |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у в. Пелішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1934 годзе з цэглы.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Рознавялікія прамавугольны ў плане асноўны аб’ём пад чарапічным дахам, апсіда, две бакавыя сакрысціі і вежа-званіца аб’яднаны ў ярусную прасторава-дынамічную кампазіцыю. Званіца завершана фігурнай вежачкай. Архітэктурную выразнасць плоскасным фасадам надае рытм арачных аконных праёмаў і шырокіх лапатак. Уваход аформлены манументальным парталам з картушам у завяршэнні.
У перакрытую драўляным цыліндрычным скляпеннем залу храма раскрыта прастора апсіды. Неатынкаваныя сцены раскрапаваны пілястрамі. Захаваліся барочныя драўляныя скульптуры святых Пятра і Паўла. На хорах быў размешчаны арган аздоблены барочнымі картушамі і скульптурамі анёлаў[1].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- [ Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Пелішча)] на сайце Radzima.org
- [ Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Пелішча)] на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Пелішча — парафія Найсвяцейшага Сэрца Ісуса на Catholic.by