Касцёл Святога Аўгусціна (Капаткевічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Аўгусціна | |
---|---|
53°08′39″ пн. ш. 29°14′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Капаткевічы |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1998 |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Аўгусціна ў Капаткевічах — рымска-каталіцкі касцёл у г.п. Капаткевічы на вуліцы Школьная, 26, цэнтр парафіі.
Стары касцёл[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл быў пабудаваны ў ХVIIІ ст. і быў драўляным. Знішчаны ў 1935 годзе савецкімі ўладамі.
Сучасны касцёл[правіць | правіць зыходнік]
Рэлігійнае жыццё адрадзілася ў 1995 годзе, калі мясцовых каталікоў згуртаваў айцец цыстэрцыянец Эфрэм Бісага, які стаў пробашчам адноўленае парафіі святога Аўгусціна. У ліпені 1998 года пачалося будаўніцтва касцёла, у т.л. з дапамогай вернікаў з Германіі і Аўстрыі. Касцёл кансекраваны 23 чэрвеня 2003 года.