Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр)
Касцёл | |
Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак | |
---|---|
![]() Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар цыстэрцыянак у Мазыры | |
52°01′39,68″ пн. ш. 29°18′26,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мазыр |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Бенядзікт Ражанскі |
Дата заснавання | 1743 |
Будаўніцтва | 1743—1745 гады |
Дата скасавання | 1842 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак — помнік архітэктуры позняга барока ў г. Мазыры.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1743—1745 гг. па фундацыі Бенядзікта Ражанскага, за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыра, на правым беразе р. Прыпяці, у так званай «Анёльскай даліне». Уключае мураваны касцёл Святога Міхаіла і жылы корпус, абнесеныя мураванай агароджай. У 1883 г. кляштар закрыты, у 1888 г. перададзены праваслаўным, у 1893—94 гг. касцёл рэканструяваны пад царкву, прыбудаваныя драўляная званіца, бакавая мураваная галерэя і інш.
Касцёл дзейнічае, у кляштары размешчанае музычнае вучылішча. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2802%29.jpg)
Касцёл — аднанефны храм, накрыты высокім двухсхільным дахам з увагнутымі вальмамі над трохграннай апсідай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня сцен 1,5 м). Архітэктурна-пластычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, расчлянёны на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным поясам. Бакавыя плоскасці фасаду дэкарыраваныя трыма ярусамі фігурных і арачных ніш з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завершаны ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894 г.). Галоўны ўваход праз нізкі пяцігранны прытвор дэкарыраваны буйнымі кутнімі лапаткамі. Бакавыя фасады вырашаныя плоскасна, рытмічна расчлянёныя высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2804%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2804%29.jpg)
Прастора інтэр'еру рэканструяваная: неф падзелены на два паверхі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнетамі, апсіда — самкнутай конхай. Скляпенні былі дэкарыраваны сюжэтнай фрэскавай размалёўкай (скончана ў 1804 г., не захавалася). Сцены крапаваныя арачнымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апяразаны буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсіда раскрытая ў залу шырокім арачным прасветам.
Кляштар[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2803%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D1%80._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%90%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%86%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%2803%29.jpg)
Першапачаткова з касцёлам з паўночнага ўсходу злучаўся крыты бляхай і дахоўкай П-падобны ў плане трохпавярховы жылы корпус (першы паверх быў мураваны, другі і трэці — фахверкавыя ці з «прускага муру»), які ствараў унутраны двор. Захаваўся адзін прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна расчлянёныя квадратнымі і прамавугольнымі вокнамі, у прасценках — шырокімі лапаткамі. Планіроўка галерэйная з аднабаковым размяшчэннем тыпавых келляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыццямі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр) на сайце Глобус Беларусі (руск.)