Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы (Лельчыцы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы | |
---|---|
касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай | |
51°46′56,80″ пн. ш. 28°20′05,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадск пасёлак | Лельчыцы |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Дэканат | Мазырскі дэканат |
Тып будынка | касцёл |
Заснавальнік | Фелікс Тышкевіч |
Першае згадванне | 1909 |
Будаўніцтва | 1991—1998 гады |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы — касцёл у Лельчыцах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уладальнік Лельчыцаў Фелікс Тышкевіч у 1909 годзе стаў ініцыятарам і фундатарам пабудовы першага мясцовага драўлянага касцёла. Святыня была асвечана ў 1913 годзе арцыбіскупам Вінцэнтам Ключынскім. Вядома, што пробашчамі парафіі былі Казімір Даўгяловіч у 1909—1910 гадах і Ян Жаўрыт у 1912—1913 гадах.
У 1922 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл. Пазней святыню прыстасавалі пад сховішча. У 1943 годзе будынак згарэў.
Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе. У 1991 годзе пачалося будаўніцтва парафіяльнага касцёла, завершанае ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра. 4 верасня 1998 года новы касцёл быў кансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам. Касцёл атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.[1]
Зноскі
- ↑ Гісторыя касцёла на сайце Католік бай
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — С. 573