Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Канстанцінава)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°54′59,84″ пн. ш. 26°26′51,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канстанцінава |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская дыяцэзія |
Благачынне | Мядзельскі дэканат |
Архітэктурны стыль | позні класіцызм |
Будаўніцтва | 1820—1826 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000654 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя ў в. Канстанцінава Мядзельскага раёна.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. З усходняга боку далучаны кубападобны аб'ём апсіды з нізкай бакавой сакрысціяй. Цэнтр галоўнага атынкаванага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над алтарным аб'ёмам ліхтар. На фоне бутавай муроўкі бакавых сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных акон і люкарнаў, руставаныя кутнія пілястры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з арачнай брамай.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутраная прастора падзеленая аркадамі на тры нефы, якія перакрытыя плоскай столлю. У высокі цэнтральны неф выступае на двух слупах галерэя хораў з арганам; прамавугольнае алтарнае памяшканне раскрываецца шырокім арачным парталам з дзвюма калонамі. У інтэр'еры драўляны амбон.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Канстанцінава) на Вікісховішчы |