Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава)
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі | |
|---|---|
| | |
| 54°49′06,26″ пн. ш. 26°33′42,13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Шэметава |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Будаўніцтва | кан. XVIII ст. — пач. XIX ст. |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны Сулістроўскімі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі.
З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва.
Касцёл і званіца дзейнічаюць.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава) на сайце Radzima.org
- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава) на сайце Catholic.by (бел.)
