Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:18, 28 сакавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (→‎Крымінальны пераслед)
Кацярына Андрэева
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Кацярына Андрэеўна Бахвалава
Псеўданімы Кацярына Андрэева
Дата нараджэння 2 лістапада 1993(1993-11-02) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Ігар Уладзіміравіч Ільяш[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень
Узнагароды Журналіст года (2020)
Прэмія імя Дар’юша Фікуса  (польск.) (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава; 2 лістапада 1993, Мінск) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.

Біяграфія

Сям’я

Прадзед Кацярыны Давід Пінхасік (1914—1996), быў вядомым журналістам, прабабуля Марыя Ваганава (1908—?) стварала і была першым галоўным рэдактарам «Палескай праўды», а пазней працавала ў «Советской Белоруссии». Дзед Кацярыны Сяргей Ваганаў, беларускі журналіст, быў галоўным рэдактарам газеты «Труд в Беларуси». Бацькі — філолагі[1].

Адукацыя і прафесійная дзейнасць

Пачатковую адукацыю атрымала ў мінскай школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады[1]. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Свой шлях пачала з атрымання прызавога месца на конкурсе «Народны журналіст». Стала пісаць публіцыстыку ў «Нашай Ніве»[1].

З часам прыйшла на тэлебачанне, ад 2017 года Кацярына супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», вядзе стрымы, займаецца вулічнай журналістыкай. Праз актыўную прафесійную пазіцыю неаднаразова прыцягвала негатыўную рэакцыю ўладаў на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў[1]. Разам з мужам Ігарам Ільяшом займалася расследаваннямі карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў і бізнесменаў, асвятлялі тэму ваеннага канфлікту на Данбасе. У 2020 годзе выйшла іх супольная кніга «Беларускі Данбас»[1], але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкай ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расследавання, якое высвятліла, сярод іншага, як беларускія службы і дзяржпрадпрыемства ўдзельнічаюць у вайне на баку сепаратыстаў[2].

Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Оршы[3]. 12 верасня 2020 года яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Мінску і арыштавана на 3 сутак[3].

10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года»[4][5][6].

10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткаю Прэміі імя Дар’юша Фікуса  (польск.)[7].

Крымінальны пераслед

Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прышлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[1]. Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіне, дзе яна была да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, была прызнана палітычнай зняволенай[8].

18 лютага 2021 судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Кацярына Андрэева атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[9][10].

27 сакавіка 2021 года стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнай камісіяй і была ўзятая пад асаблівы кантроль[11].

Рэакцыя на пераслед

4 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Дэлара Бурхардт?!, дэпутатка Еўрапейскага парламента[12]. 8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[13]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[14].

Ацэнкі

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», напярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[15].

Асабістае жыццё

З будучым мужам журналістам Ігарам Ільяшом пазнаёмілася ў 2015 годзе, праз год яны пабраліся шлюбам[1].

Бібліяграфія

  • «Белорусский Донбасс» (2020, сумесна з Ігарам Ільяшом)

Зноскі

  1. а б в г д е ё Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля . Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. В Минске судили книгу «Белорусский Донбасс». Признали экстремистской (руск.). Белсат (26 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  3. а б Styrczula, Antoni. Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby” (польск.). БелСат (5 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
  4. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  5. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  6. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  7. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  8. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)
  10. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  11. “Tabliczka z napisem bojowniczka”. Dziennikarka Biełsatu uznana w więzieniu za ekstremistkę (польск.). Белсат (27 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
  12. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  13. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  14. Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  15. Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (link)

Спасылкі