АМАП (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шаўрон АМАП

АМАП (Атрад міліцыі асобага прызначэння) — спецыяльнае падраздзяленне міліцыі палка Патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для рашэння задач забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечанні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задач АМАПа з’яўляецца забеспячэнне сілавой падтрымкі органаў следства, унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі.

У сучаснай Беларусі АМАП часта выкарыстоўваюць як інструмент рэпрэсій.[1] У лістападзе 2020 года Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнання структур ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.[2].

Гісторыя спецпадраздзялення[правіць | правіць зыходнік]

Першае падраздзяленне было створана ў Мінску ў 1988 годзе, а ў абласных цэнтрах былі ўтвораны роты і ўзводы АМАПа.

Ва УУС Мінска з лютага 1995 года таксама пачаў дзейнічаць атрад міліцыі асобага прызначэння, які дыслакаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 года, з улікам набліжанасці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падраздзяленне ГУУС Мінгарвыканкама.

Аднак час паказаў, што гэта рашэнне было не вельмі ўдалым. Улічваючы тое, што ў Мінскай вобласці праводзіцца вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, забеспячэнне правапарадку на дзевяць гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падраздзяленняў унутраных спраў — участковых інспектараў, аператыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафілактычных мерапрыемстваў з прыцягненнем супрацоўнікаў АМАПа даводзілася звяртацца па дапамогу ў сталічнае ГУУС — з’явілася неабходнасць адраджэння абласнога атрада міліцыі асобага прызначэння. 17 студзеня 2011 года быў падпісаны загад аб стварэнні падраздзялення АМАП Мінаблвыканкама. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча.

На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3].

Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб[5].

Патрабаванні да кандыдатаў[правіць | правіць зыходнік]

АМАП затрымлівае ўдзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца з ліку найбольш падрыхтаваных супрацоўнікаў МУС, КДБ, ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыём на службу ў атрад міліцыі асобага прызначэння ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі ;
  • добрая фізічная падрыхтоўка адсутнасць судзімасці і адміністрацыйных спагнанняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама звестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампраметуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасць па стане здароўя.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Аналагі[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларусь: Репрессии на День Воли— Human Rights Watch
  2. Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 г.
  3. Грузьдзіловіч, Алег МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП (бел.) . Радыё Свабода (6 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  4. Івашын, Дзяніс Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І (бел.) . Новы Час (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Івашын, Дзяніс (2021-02-26). "Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III" (in be). Новы Час (8 (716)): 6, 19. 
  6. Что за человек возглавил ОМОН