Каўпенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўпенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каўпень
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
17 ліпеня 1986
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2009) 1 375
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Каўпе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Каўпень.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крупейкаўскага (Крупейскага) сельсавета.

17 ліпеня 1986 года цэнтр Казярожскага сельсавета перанесены ў вёску Каўпень, сельсавет перайменаваны ў Каўпенскі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1375 чалавек[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.