Бывалькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бывалькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бывалькі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
25 сакавіка 1965
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 669
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Быва́лькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бывалькі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Сінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета[1].

25 сакавіка 1965 года цэнтр Дзяражыцкага сельсавета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Бывалькі, сельсавет перайменаваны ў Бывалькаўскі[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 2 жніўня 1966 года ў склад сельсавета з Малажынскага сельсавета Брагінскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі)[3], з якіх 4 ліпеня 1967 года ўтвораны Сяўкоўскі сельсавет[4]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сяўкоўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск)[5]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Добры Рог[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 949 чалавек[7], з іх 91,6 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области
  6. Решение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области Архівавана 29 сакавіка 2020.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.