Страдубскі сельсавет
Страдубскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Страдубка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 170 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Стра́дубскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Страдубка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Старадубкаўскі (Старадубскі) сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старадубка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Чаплінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (з вёскай Рудня-Каменева), таксама ў склад сельсавета з Пярэдзелкаўскага сельсавета перададзена вёска Рэкорд[1]. 14 снежня 1981 года ў склад сельсавета з Уборкаўскага сельсавета перададзена вёска Бушацін[2]. 11 мая 1986 года скасаваны пасёлак Ніва[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пярэдзелкаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Пярэдзелка, вёскі Васход, Грамыкі, Казіміраўка, Первамайск, пасёлкі Барэц, Гарадок, Кашовае, Пабядзіцель, Падрачыцкае, Прагрэс і Суткова)[4]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Грамыкі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 676 чалавек[6], з іх 90,7 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,8 % — украінцы, 0,7 % — немцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1170 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области Архівавана 29 сакавіка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.