Клепачы (аэрадром)
Выгляд
Аэрадро́м Клепачы́ — аэрадром ля вёскі Клепачы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Аэрадром чацвёртага (E) класу. Прызначаны для базіравання, выканання навучальна-трэніравальных палётаў, спецыяльных палётаў верталётаў усіх тыпаў, планераў, звышлёгкай авіяцыі, правядзення спаборніцтваў па авіяцыйных відах спорту і авіямадэлізме, выканання авіяцыйных працаў[1].
Памеры лётнага поля 1000х150 м, лётнай паласы — 920х78 м. Паверхня лётнага поля грунтовая[1].
Ангар для захоўвання і абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі[1].
На аэрадроме базіруецца авіятэхніка ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» — 4 дэльталёты, 2 верталёты[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в г Инвестиционное предложение «Развитие туризма на базе ООО „Пружаны Авиахимсервис“» // Инвестиционный каталог Брестской области. — С. 264.
- ↑ Аэродром Клепачи (руск.)(недаступная спасылка). Галерея ByAvia.. Крылы Беларусі (1 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 15 верасня 2021.