83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк
83-ці асобны ордэна Чырвонай Зоркі інжынерна-аэрадромны полк | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1940 г. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА Рэспублікі Беларусь |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Бабруйск |
Знакі адрознення |
![]() |
83-ці асо́бны о́рдэна Чырво́най Зо́ркі інжынерна-аэрадромны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Бабруйск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 красавіка 1940 года ў мястэчку Малая Іжора Ленінградскай вобласці пачалося фарміраванне 10-га асобнага інжынерна-аэрадромнага батальёна ВПС Балтыйскага флоту.
Ваеннаслужачыя забяспечвалі працу аэрадромаў Ленінградскай вобласці — будавалі і забяспечвалі эксплуатацыю аэрадромаў, пашыралі і ўдасканальвалі узлётна-пасадачныя паласы, стаянкі тэхнікі, рулёжные дарожкі, забяспечвалі выкарыстанне тэхнікі, дапамагалі падвозіць гаручае, боепрыпасы.
За вялікія заслугі перад Радзімай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года 10-ы асобны інжынерна-аэрадромны батальён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
6 мая 1948 года часць была перафарміравана ў 159-й ордэна Чырвонай Зоркі асобны інжынерна-аэрадромны батальён.
У сакавіку 1963 года часць была перабазіравана ў Бабруйск.
31 мая 1994 года на базе гэтага батальёна быў сфарміраваны 83-ці ордэна Чырвонай Зоркі асобны інжынерна-аэрадромны полк. 10 снежня 2001 года 83 аіаэп увайшоў у склад ВПС і войскаў ППА Рэспублікі Беларусь.
Асноўная задача воінскай часці — утрыманне ваенных аэрадромаў у эксплуатацыйнай гатоўнасці, абсталяванне верталётных пляцовак, будаўніцтва ангараў і навесаў для тэхнікі, добраўпарадкаванне тэрыторыі ваенных гарадкоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Евгений Довгаль. Три четверти века: от краснофлотцев балтийской авиации до бобруйских «атлантов» (руск.)(недаступная спасылка) С. 38—43. «Армия». Журнал Вооружённых сил Республики Беларусь (№ 4 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2018.
- Наталья Пахомович. Память без срока давности (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (7 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2017.