Брэст (аэрапорт)
Аэрапорт Брэст | |
---|---|
ІАТА: BQT (ун.код БРТ) — ІКАА: UMBB (УМББ) | |
Інфармацыя | |
Тып | грамадзянскі |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Брэст |
Эксплуатант | Брэсцкі філіял ДП «Белаэранавігацыя» |
Вышыня НУМ | +142,7 м |
Часавы пояс | UTC+3/+3 |
Час працы | 06:00-13:30 UTC |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток |
4197 (2013)[крыніца?] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэст (Тэльмы Новыя) — аэрапорт у Беларусі. размешчаны за 3,5 км на ўсход ад Брэста, паміж вёскай Шэбрын (з поўдня) і Маскоўскай шашай (з поўначы).
Першая чарга аэрапорта была пабудавана ў 1976 годзе. Аэравакзал узведзены ў 1986 (архіт. В. Арсеньеў, А. Ляшук, В. Кескевіч, Р. Шылай, В. Гапіенка; Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1].
Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіялайнеры, узлётная вага да 400 тон. У 1999 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага.
Аэрадром адносіцца да аэрадрома класа «В» і ўваходзіць у аэрапорт IV класа. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплуатацыі самалётаў Ан-24, Іл-76, Ту-154, У-737, У-757-200, У-767-207870, А-310-200, А-310-300, і класам ніжэй, а таксама верталётаў ўсіх тыпаў без абмежаванняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўвання.
Аэрапортны комплекс прапускной здольнасцю 4000 пасажыраў у гадзіну ўключае ў сябе камеры захоўвання, медпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасцініцу на 5067 месцаў з аўтастаянкай.
Аэрапорт Брэст абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 1.30 да 23.30.
Будынак аэравакзала
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з 3 квадратных у плане аб’ёмаў, злучаных паміж сабой. У цэнтральным аб’ёме знаходзіцца аперацыйная зала, перакрытая металічнай канструкцыяй, у другім — рэстаран, сталовая, у трэцім — адміністрацыйныя памяшкання, багажнае аддзяленне, пошта і інш. Фасады будынка адрозніваюцца выразнай пластыкай, своеасаблівай архітэктурна-мастацкай кампазіцыяй[1].
Прыманыя тыпы ПС
[правіць | правіць зыходнік]Ан-12, Ан-24, Іл-76, Ту-134, Ту-154, Як-40, Як-42, Airbus A310, Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321, Boeing 737-500(-800), Boeing 757-200 і інш. тыпы ПС 3-4 класа, верталёты ўсіх тыпаў. Класіфікацыйная колькасць УПП (PCN) 24/R/B/X/T.
Чартарныя рэйсы
[правіць | правіць зыходнік]Авіякампанія | Пункты прызначэння |
---|---|
Белавія | Чартарныя рэйсы: Бургас, Анталья, Ціват
Рэгулярныя (сезонна з чэрвеня па верасень): Калінінград |
Зноскі
- ↑ а б Брестский аэровокзал // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брестский аэровокзал // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэст (аэрапорт)
- Аэропорт Брест (Brest Airport)