Паставы (аэрадром)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паставы
ІАТА: нямаІКАА: няма
Інфармацыя
Краіна
Вышыня НУМ 144 м

Паставы — былы ваенны аэрадром, размешчаны на захад ад аднайменнага горада Паставы Віцебскай вобласці ў Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрадром выкарыстоўваўся польскімі ВПС да вызвалення Заходняй Беларусі войскамі Чырвонай Арміі. У 1940 годзе на базе аэрадрома заснавана Пастаўская авіяцыйная школа, у якой рыхтавалі лётчыкаў бамбардзіроўшчыкаў. Начальнікам Пастаўскай авіяшколы быў прызначаны палкоўнік Вячаслаў Арсеньевіч Цімафееў. У распараджэнні школы было 3 аэрадромы. Асноўны — Паставы (у стадыі будаўніцтва) і два палявыя — у Міхалішках і ў Кабыльніку, на былым палявым аэрадроме польскіх ВПС. Аэрадром уваходзіў у склад 13-га раёна авіяцыйнага базавання. Станам на канец мая 1941 года на аэрадроме грунтаваліся:

  • Упраўленне 32-й авіяцыйнай базы,
  • 132-я АРС упраўлення;
  • 137-ы батальён аэрадромнага базавання[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 23 чэрвеня школа перабазавалася ў Оршу, потым у Маскву, а затым у Чкалаў, дзе з рэшткаў некалькіх авіяшкол была сфарміравана 3-я Чкалаўская ваенная авіяцыйная школа пілотаў[1].

Пасля акупацыі Паставаў аэрадром у недабудаваным стане выкарыстоўваўся бамбардзіровачнай авіяцыяй Люфтвафэ[1].

Сучасны аэрадром быў пабудаваны ў 1954 годзе. На аэрадроме грунтаваліся:

У 1960 годзе з аэрадрома Рось перабазаваўся 940-ы знішчальны авіяцыйны полк на самалётах МіГ-17. 18 сакавіка 1960 года полк пераведзены ў знішчальна-бамбардзіровачную авіяцыю, атрымаў новае найменне — 940-ы знішчальна-бамбардзіровачны авіяцыйны полк і ўвайшоў у склад 1-й гвардзейскай знішчальна-бамбардзіровачнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава авіяцыйнай дывізіі. У лістападзе 1976 года полк быў перайменаваны ў 940-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбавікоў і атрымаў новыя самалёты Су-7Б (БМК, БКЛ), на якіх пралятаў да 1982 года. У 1982 годзе полк атрымаў МіГ-27М і МіГ-27Д. У маі 1988 года полк расфармаваны на аэрадроме ў складзе 1-й гвардзейскай авіяцыйнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі знішчальнікаў-бамбавікоў[2][3].

У 1976 годзе на аэрадроме пачаў сваё фармаванне 305-ы авіяцыйны полк знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў на самалётах МіГ-15 і МіГ-17. Полк увайшоў у склад 1-й гвардзейскай авіяцыйнай Сталінградскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў. Камандзірам палка быў прызначаны палкоўнік Сычоў. У лістападзе 1976 года полк атрымаў новыя самалёты Су-7Б (БМК, БКЛ), на якіх пралятаў да 1980 года. Узімку 1977 года палку быў уручаны Баявы Чырвоны сцяг. У 1980 годзе атрымаў Су-17, а ў 1986 годзе полк перавучыўся на самалёты Су-24 і быў перайменаваны ў 305-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк[4].

У лютым 1989 года пасля вываду савецкіх войскаў з Афганістана перабазіраваўся на аэрадром 378-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк на самалётах Су-25. Пасля распаду СССР у студзені 1992 года полк увайшоў у склад ВПС Беларусі, а ў 1993 годзе расфармаваны[5].

Сучасная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля развалу Савецкага Саюза аэрадром выкарыстоўваўся да 1993 года. У 1993 годзе 305-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк перабазаваўся ў Расію на аэрадром Ейск[4], а аэрадром быў зачынены. Тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане. УПП разабрана.

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • 19 лютага 1975 г. катастрофа самалёта МіГ-17, аэрадром Паставы, лётчык старэйшы лейтэнант Крысанаў. Пры выкананні атакі наземнай мэты на палігоне Пруднікі пасля выканання баявога развароту на хуткасці 950 км/г з вуглом тангажу 90° самалёт сутыкнуўся з зямлёй. Лётчык загінуў. Меркаваная прычына — сутыкненне з птушкай і страта працаздольнасці лётчыка.
  • 6 лютага 1990 г. аварыя самалёта Су-25, аэрадром Паставы. Лётчык на 8 хвіліне палёту далажыў аб адмове пераўтваральніка. Спыніў заданне па камандзе РП і выканаў заход на пасадку. На прабегу з паднятым колам лётчык далажыў аб тым, што самалёт ухіляецца налева. Самалёт ухіліўся налева на 12 м ад восі паласы. Для прадухілення ўхілення налева лётчык даў правую нагу. Самалёт юзам пайшоў направа, разгарнуўся на 20-30°, перасёк восевую лінію, сышоў на грунт, працягваючы разгортвацца направа. Пасля сходу на грунт прайшоў юзам яшчэ 150-200 м і спыніўся. Лётчык тармазны парашут не выпускаў. На самалёце зламаная пярэдняя і левая асноўная стойкі шасі, пашкоджана левае паўкрыло. Прычына — несувымерныя дзеянні органамі кіравання на прабегу. Пасля рамонту самалёт не лётаў, быў спісаны і перададзены ў Кобрын, далей — у Ваенную акадэмію ў якасці навучальнага дапаможніка.

Зноскі

  1. а б в Gienek. Поставская авиашкола (руск.). Поставы и окрестности (4 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  2. а б Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 894. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
  3. а б М, Хольм. 940-й авиационный полк истребителей бомбардировщиков. Люфтваффе (24 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2019. Праверана 6 студзеня 2019.
  4. а б М. Хольм. 305-й бомбардировочный авиационный полк. Люфтваффе (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 22 сакавіка 2019.
  5. M.Holm. 378th independent Assault Aviation Regiment (англ.). Luftvaffe. M.Holm (22 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 894. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]