Крычаў (аэрадром)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крычаў — ваенны аэрадром, размешчаны за 14 км на ўсход ад аднайменнага горада Крычаў Магілёўскай вобласці Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З мая 1949 года на аэрадроме базаваўся 28-ы знішчальны авіяцыйны полк СПА, які перабазаваўся з аэрадрома Унукава. З 14 сакавіка 1950 года пачаў асвойваць самалёты МіГ-15. З 1954 года часць атрымала новыя МіГ-17, а з 1963 года — Су-9, на якіх лётала да 1983 года. У 1981 годзе полк перавучыўся на самалёты МіГ-25П[1][2].

У 1993 годзе полк расфармаваны на аэрадроме[1][2][3].

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • Катастрофа Су-9 на ўзлёце 4 чэрвеня 1964 года. Старэйшы лётчык 28-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА капітан Віктар Георгіевіч Дашкін, ваенны лётчык 1-га класа, адвёў самалёт ад цэментнага завода і жылых раёнаў горада Крычаў пасля адмовы рухавіка на ўзлёце. Катапультавацца не паспеў. Загінуў. Да ўзнагароды прадстаўлены не быў. Імя лётчыка-героя занесена ў кнігу Пашаны Крычаўскага цэментава-шыфернага завода. Каля месца падзення ўсталяваны абеліск. 9 мая 2005 года ў горадзе на пастаменце з самалётам Су-9 ля Алеі Славы была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная подзвігу лётчыка[4][5].
  • 1975 год. Катастрофа Су-9У. Пры пілатаванні самалёт увайшоў у плоскі штопар. Лётчыкі загінулі[6].
  • 1985 год. Салдата тэрміновай службы (механік) падчас планавых палётаў на стаянцы зацягнула ў паветразаборнік самалёта. Вайсковец загінуў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 335. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
  2. а б М. Хольм. 28-й истребительный авиационный полк ПВО (англ.) (17 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2019. Праверана 17 студзеня 2019.
  3. А.Г.Ленский, М.М.Цыбин. Часть I // Советские Войска ПВО в последние годы Союза ССР. Справочник». — СПб,: ИНФО ОЛ, 2013. — 164 (с илл.) с. — (Организация войск). — 500 экз.
  4. ПАМЯТНИК ДАШКИНУ ВИКТОРУ ГЕОРГИЕВИЧУ (руск.). Белорусский авиадневник. Интернет-портал "Белорусский авиадневник" (19 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 19 студзеня 2019.
  5. Николай КАЧУК. Имя для памяти (руск.). Беларусь сегодня. Издательский дом "Беларусь сегодня" (14 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 19 студзеня 2019.
  6. Взлетные полосы ждут своего часа (руск.). Беларусь сегодня. Издательский дом "Беларусь сегодня" (25 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 19 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]