Шчучын (аэрадром)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчучын
Шчучын
Су-24МР. Такія самалёты стаялі на ўзбраенні 10-га арап
Су-24МР. Такія самалёты стаялі на ўзбраенні 10-га арап
ІАТА: нямаІКАА: XMDUУнутр. код: ЬМДУ
Інфармацыя
Тып цывільны (прыватны) / дзеючы
Краіна Беларусь Беларусь
Размяшчэнне 1,5 км на ўсход ад Шчучына
Дата адкрыцця 1939 г.
Уладальнік прыватная асоба
Эксплуатант Грамадска-маладзёжнае аб'яднанне аматараў авіяцыі «Дакладны» горада Шчучын.
Вышыня НУМ 176 м
Часавы пояс UTC+3
Карта
' (Беларусь)
'
'
Аэрадром на карце Беларусі

Шчучын — дзеючы аэрадром[1], былы ваенны. Размешчаны на ўсход ад аднайменнага горада Шчучын (Гродзенская вобласць, Беларусь).

Цяпер аб’ект эксплуатуе грамадска-маладзёжнае аб’яднанне аматараў авіяцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрадром быў пабудаваны пасля Польскага паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе. Перад пачаткам вайны ў 1941 годзе ў Шчучыне дыслакаваўся 122-і знішчальны авіяцыйны полк на І-16. У першыя дні вайны горад і аэрадром падвергліся моцнай бамбардзіроўцы[2].

У красавіку 1941 года загадам НКА № 0792 ад 27.03.1941 года на аэрадроме быў сфармаваны 190-ы штурмавы авіяцыйны полк на самалётах Іл-2. Да пачатку вайны знаходзіўся ў стадыі фарміравання, да баявых дзеянняў гатовы не быў. На другі дзень вайны з’ехаў у Варонеж для канчатковага фарміравання і навучання. Пасля прайшоў усю вайну на Іл-2, атрымаў ганаровае найменне Дзвінскі. У 1946 годзе быў расфармаваны на аэрадроме Ліелвардэ Латвійскай ССР[3][4].

Пасля вайны ў чэрвені 1945 года на аэрадроме быў размешчаны 10-ы асобны разведвальны авіяцыйны Маскоўска-Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк. Быў узброены самалётамі Пе-3. У 1951 годзе полк атрымаў на ўзбраенне новыя самалёты Іл-28Р. На перыяд рэканструкцыі УПП ён грунтаваўся на аэрадроме Бяроза. Іл-28 эксплуатаваліся да 1968 года. Пачынаючы з 1963 года полк узбройваўся самалётамі Як-28Р, на якіх лётаў да 1978 года. З 1971 года атрыманы самалёты МіГ-21Р, а з 1978 года на замену Як-28Р прыйшоў МіГ-25РБ (толькі 1-я эскадрылля). З 1983 па 1991 гг. 3 эскадрылля лётала на МіГ-25БМ, а 1-я эскадрылля з 1978 года па 1993 год была на МіГ-25РУ. З 1991 года полк пачаў атрымліваць новыя самалёты-разведчыкі — Су-24МР (для 2-й эскадрыллі)[5].

У перыяд з 1960 і да свайго расфармавання 1 ліпеня 1989 года на аэрадроме грунтаваўся 979-ы знішчальны авіяцыйны Ваўкавыскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк на самалётах МіГ-19С (1960—1976), МіГ-23С (1974—1978) і МіГ-23МЛ (з 1977 па 1988)[6].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Солнечная станция, кусочек Швейцарии и ангары на продажу — чем сегодня живет военный аэродром в Щучине (руск.). Новости — Новости и события Гродно. Вечерний Гродно. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 19 красавіка 2022.
  2. Щучинский аэродром. scucin-avia.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  3. 214 шад, генерал-майор авиации Рубанов, подполковник Юдин. Боевая характеристика на 190 шап 214 шад (руск.). Память народа. ЦАМО РФ (29 ліпеня 1943). Праверана 19 снежня 2020.
  4. M.Holm. 214th Kerchenskaya Assault Aviation Division (англ.). Luftwaffe. M.Holm (10 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2015. Праверана 10 ліпеня 2015.
  5. 10-й отдельный разведывательный Московско-Кенигсбергский Краснознаменный ордена Суворова авиационный полк. www.ww2.dk. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  6. 979-й истребительный Волковыскский Краснознаменный ордена Суворова авиационный полк. www.ww2.dk. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  •  Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]