Быхаў (аэрадром)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Быхаў
ІАТА: нямаІКАА: XMNHУнутр. код: ЬМНХ
Інфармацыя
Тып ваенны / дзеючы
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Размяшчэнне Быхаўскі раён
Магілёўская вобласць
Уладальнік МА РБ
Эксплуатант ВПС Беларусі
Вышыня НУМ 157 м
Часавы пояс UTC+3
Карта
' (Беларусь)
'
'
Аэрадром на карце Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быхаў — закінуты ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны побач з аднайменным горадам у Магілёўскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Індэкс аэрадрома — ЬМНХ/XMNH. Пазыўны — «Сардэчны». На аэрадроме было дзве УПП:

  • 13R/31l — 3000х78 метраў
  • 13L/31R — 1880х65 метраў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі — аэрапланы тут пачалі падымацца ў паветра яшчэ ў Першую сусветную вайну. У 1914 годзе пасадачную пляцоўку у Быхаве распланаваў П. Несцераў. Верагодна, што аэрадром быў пабудаваны па ўказе Мікалая II.

Да 1941 года аб’ект быў месцам дыслакацыі 25-й авіяцыйнай базы (самалёты І-16 і Іл-2).

Са студзеня сюды перабазавалася 57-я цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія і адзін з яе палкоў — 170-ы гвардзейскі цяжкі бамбардзіровачны авіяцыйны Смаленскі Чырванасцяжны полк на самалётах Ту-4 (з 1956 года злучэнне перавучылі на новыя самалёты — Ту-16[1]).

Да снежня 1991 года на аэрадром перакінулі Ту-16, Ту-22М2 і Ту-22М3[1].

Пасля распаду СССР упраўленне дывізіі (без авіяпалкоў) 25 снежня 1991 года было пераведзена на аэрадром у Расію. 170-ы полк з яе складу расфармаваны ў сакавіку 1991 года на аэрадроме Быхаў[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Michael Holm. 57th Smolenskaya Red Banner Maritime Missile Aviation Division (англ.). The Luftwaffe, 1933-45 (14 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 14 студзеня 2017.