Клод Манэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клод Аскар Манэ)
Клод Манэ
Oscar Claude Monet
Фатаграфія
Клод Манэ, фатаграфія Надара, 1899.
Імя пры нараджэнні фр.: Oscar-Claude Monet
Дата нараджэння 14 лістапада 1840(1840-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1926(1926-12-05)[2][5][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Camille Doncieux[d][10] і Alice Hoschedé[d]
Дзеці Jean Monet[d] і Michel Monet[d]
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр пейзаж[7], нацюрморт[7] і партрэт[7]
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Вядомыя працы Уражанне. Узыходзячае сонца
Жанчыны ў садзе
Пляж у Пурвіле
Уплыў Шарль Глейр
Уплыў на Espérance Léon Broquet[d], Paul-Émile Pissarro[d], Robert Antoine Pinchon[d] і Louis Cario[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Манэ (фр.: Claude Monet; 14 лістапада 1840, Парыж — 5 снежня 1926) — французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адна з карыкатур працы маладога Манэ

Нарадзіўся ў Парыжы, але яго сям’я з’язджае ў Гаўр (Нармандыя), калі яму было 5 гадоў. З малых гадоў цікавіўся мастацтвам і больш за ўсё карыкатурамі. Пад час вучобы ў ліцэі ён выстаўляў свае карыкатуры ў мастацкай лаўцы, дзе ён пазнаёміўся з Эжэнам Будэнам (фр.: Eugène Boudin), які паказаў К. Манэ некалькі прыёмаў жывапісу прыроды. Дарэчы, карыкатуры Манэ карысталіся вялікім попытам, і ён пачаў браць за кожную па 40 франкаў, чым выклікаў жах свайго бацькі.

Бацькі не былі супраць, каб ён стаў мастаком, але яго незалежныя ідэі, крытыка акадэмічнага мастацтва і адмова навучацца ў добрай Школе Мастацтва прыводзілі да частых лаянак у сям’і. Ён пачаў працаваць у Швейцарскай Акадэміі, дзе ён сустрэў Пабла Пікаса, перад сваім армейскім прызывам. Сваю службу ў Алжыры (1860—1861) Клод Манэ быў вымушаны спыніць з-за гаручкі і вярнуцца ў Францыю.

Працы Манэ не карысталіся прызнаннем з-за нестандартнай жывапіснай манеры. Калі ў 1863 г. кансерватыўнае журы Парыжскага салона (схільнае да таго ж рабіць патуранні вучням і сябрам сваіх членаў) не прыняла да ўдзелу ў выставе надта шмат прац, сам імператар Напалеон III падаў ініцыятыву стварыць альтэрнатыўны салон для карцін, якія атрымалі гэтую адмову. Менавіта там былі выстаўлены працы Клода Манэ, а таксама Сіслея, Рэнуара, Базыля і Пісаро. Гэтая выстава атрымала здзеклівую назву «Салон адрынутых». Вынікам было тое, што афіцыйны салон зрабіўся пустым — амаль усе наведвальнікі накіраваліся ў «Салон адрынутых», але з мэтаю паздзеквацца над выстаўленымі там карцінамі. Але гэтая падзея, тым не менш, аб’яднала шматлікіх авангардных мастакоў, абудзіла ў іх плыні самасвядомасць і жаданне барацьбы з коснасцю афіцыйнага салона (які яны з непавагай называлі «Салон Бугро»).

Клод Манэ прымае ўдзел у першай выставе імпрэсіяністаў у 1874 г. Менавіта тады гэты кірунак у мастацтве і атрымлівае сваё імя, прычым даюць яго насмешнікі паводле ўбачанай імі карціны Манэ «Уражанне. Усход сонца» (фр. impression — «уражанне»). Пазней Манэ і яго сябры прымаюць удзел таксама ў змешаных выставах, на якіх фігуруе шмат прац прыхільнікаў акадэмічнага жывапісу. Але большасць гледачоў абыходзіць «акадэмічныя» працы бокам і засяроджвае погляд на авангардных карцінах імпрэсіяністаў — праўда, часцей за ўсё толькі для таго, каб парагатаць.

У 1879 г. Манэ дасылае ў салон 2 працы, але на выставу прымаецца толькі адна. Гэта апошняя афіцыйная выстава, у якой Манэ прымае ўдзел.

У 1886 г. Клод Манэ ўдзельнічае ў выставе ў Нью-Ёрку, ЗША. Амерыканская публіка сустракае карціны імпрэсіяністаў значна лепш. Замест таго, каб паўтараць чуткі і абразы абывацеляў, журналісты робяць добрасумленную спробу разабрацца ва ўсім самастойна. Манэ хутка багацее. Прызнанне паступова прыходзіць да яго і ў роднай Францыі. Імпрэсіянізм робіцца папулярным.

Пазней Клод Манэ казаў пра сваю кар’еру: «…У наш час нас судзілі без усялякай паблажкі. Тады не казалі „Я не разумею“, але „Гэта ідыятызм, гэта подласць“. Гэта стымулявала нас, надавала нам мужнасць, прымушала працаваць»[1].

Імпрэсіянізм, адным з лідараў якога быў Клод Манэ, фактычна стаў адным з найвялікшых прарываў у гісторыі жывапісу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Карціна з цыклу Манэ «Стагі сена»
  • 1860 : Маці (La mère au chapeau)
  • 1861 : Вугал у студыі (Un coin du studio)
  • 1866 : КамійCamille
  • 1865 : Каламажка (La Charrette)
  • 1865 : Дуб (Le Chêne)
  • 1865 : Снеданне на траве (Le Déjeuner sur l’herbe)
  • 1865 : Пляж, Онфлёр(Анфлёр) (Plage à Honfleur)
  • 1867 : Жанчыны ў садзе (Femmes au jardin)
  • 1867 : Пляж, Сант-Адрэс (La Plage de Sainte-Adresse)
  • 1867 : Сад прынцэс (Le Jardin des princesses)
  • 1867 : Царква (L'Église Saint-Germain L’auxerrois)
  • 1868 : Сарока (La Pie)
  • 1868 : Снеданне (Le Déjeuner)
  • 1868 : Au bord de l’eau
  • 1868 : Portrait de Bazille
  • 1869 : Bain à la Grenouillère
  • 1869 : La Seine à Bougival le soir
  • 1870 : Пляж, Трувіль (Plage à Trouville)
  • 1870 : Hôtel des Roches Noires
  • 1871 : La Liseuse
  • 1871 : La Tamise à Westminster
  • 1873 : Impression soleil levant
  • 1873 : Снеданне (Le Déjeuner)
  • 1873 : Les Coquelicots
  • 1873 : Бульвар Капуцынаў (Boulevard des Capucines)
  • 1874 : Bateaux quittant le port
  • 1874 : Le Pont à Argenteuil
  • 1875 : Régates à Argenteuil
  • 1875 : Femme à l’ombrelle
  • 1875 : Шпацыр (La Promenade)
  • 1875 : Цягнік у снезе (Train dans la neige)
  • 1875 : Femme au métier
  • 1876 : Le Bateau atelier
  • 1876 : Японка (La Japonaise)
  • 1877 : La Gare Saint-Lazare
  • 1877 : Coeur au soleil
  • 1878 : La Seine à Vétheuil
  • 1878 : La Rue Montorgueil
  • 1880 : Les Falaises des Petites Dalles
  • 1881 : Jardin de l’artiste à Vétheuil
  • 1883 : La Collégiale Notre-Dame Vernon
  • 1883 : L’Arche d’Etretat
  • 1884 : Les Falaises des Petites Dalles
  • 1884 : La Corniche de Monaco
  • 1884 : La Route rouge près de Menton
  • 1884 : Les Villas à Bordighera
  • 1885 : The Cliffs at Etretat
  • 1886 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
  • 1886 : Бель-Іль (Belle-Île)
  • 1886 : Les Pyramides de Port Coton
  • 1886 : Les Rochers de Belle-Ile
  • 1886 : Rochers à Port-Goulphar
  • 1886 : Tempête, côte de Belle-Ile
  • 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la droite
  • 1886 : Essai de figure en plein-air : Femme à l’ombrelle tournée vers la gauche
  • 1887 : La Barque
  • 1890 : Meules, fin de l'été
  • 1890 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
  • 1891 : Peupliers longeant l’Epte, Automne
  • 1891 : Meules à Chailly
  • 1891 : Meules, fin de l'été
  • 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, temps gris
  • 1892 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail vu de face
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail, soleil matinal
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, plein soleil
  • 1893 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen). Le portail et la tour Saint-Romain, effet du matin
  • 1894 : Руанскі сабор (Cathédrale de Rouen)
  • 1897 : Les Falaises à Varengeville
  • 1897 : Branch of the Seine Near Giverny
  • 1898 : Гарлачыкі, вечар (Nymphéas, effet du soir)
  • 1899 : Гарлачыкі, зялёная гармонія (Nymphéas, harmonie verte)
  • 1903 : Гарлачыкі (Nymphéas)
  • 1903 : Maison du parlement au coucher du soleil
  • 1903 : Waterloo Bridge, le soleil dans le brouillard
  • 1904 : Londres, Le Parlement, trouée de soleil dans le brouillard
  • 1905 : Будынак Парламента, Лондан (Maisons du parlement, Londres)
  • 1905 : Les Nénuphars
  • 1907 : Нацюрморт з яйкамі (англ.: Still Life with Eggs)
  • 1908 : Palace de Mula à Venise
  • 1910 : Palais des Doges
  • 1913 : les arceaux de roses, Giverny
  • 1917 : Аўтапартрэт (Autoportrait)
  • 1918 : Японскі мост (Le Pont japonais)
  • 1920 : Les Agapanthes
  • Waterloo bridge, temps couvert

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

34,3 мільёна еўра ў снежні 1999 года аддалі за «Гарлачыкі».

Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» 14 мая 2019 была прададзеная на аўкцыёне Sotheby’s ў Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна долараў[11]. Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў долараў. «Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ, у яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890—1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні[12]. Пабачыўшы працы гэтага цыклу ў 1895 г., Васіль Кандзінскі цвёрда ўпэўніўся ў сваім намеры зрабіцца мастаком.

Зноскі

  1. Claude Monet // http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00124536 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Claude Monet // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tucker P. H. Claude Monet: Life and ArtYale University Press. — P. 5. — ISBN 978-0-300-06298-4
  4. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500019484
  5. Claude Monet // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  6. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/monet_claude.shtml
  7. а б в г Encyclopædia Britannica
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. Claude Monet (1840-1926) // BBC Online — 1997.
  11. apnews.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2019. Праверана 16 мая 2019.
  12. nashaniva.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]