Культ асобы Сталіна
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Poster_of_Azerbaijan_1938._Stalin.jpg/220px-Poster_of_Azerbaijan_1938._Stalin.jpg)
Культ асобы Сталіна — узвялічванне асобы Іосіфа Сталіна савецкімі сродкамі масавай інфармацыі, у творах мастацтва, дзяржаўных дакументах, законах.
Паняцце «культ асобы Сталіна» атрымала шырокае распаўсюджванне пасля даклада Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах» і пастановы ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». Перыяд пасля апублікавання даклада і пастановы характарызаваўся ўсеагульным збавеннем ад спадчыны культу асобы, сімвалічнай кропкай завяршэння дадзенага працэсу стаў вынас цела Сталіна з Маўзалея і яго пахаванне ля Крамлёўскай сцяны.
Праявы культу асобы
[правіць | правіць зыходнік]Правадырства
[правіць | правіць зыходнік]Да 1933 году ў Маскве было ўдвая больш бюстаў і выяў Сталіна, чым Леніна[1].
Пачынаючы з 1935 года фраза «Дзякуй, дарагі таварыш Сталін, за шчаслівае дзяцінства!» з’явіліся над дзвярнымі праёмамі дзіцячых дамоў і школ, дзеці таксама скандавалі гэты лозунг на фестывалях[2].
Савецкія СМІ ў дачыненні да Сталіна пастаянна выкарыстоўвалі эпітэты «Вялікі», «Любімы», «Смелы», «Мудры», «Натхняльнік» і «Геній»[3]. У прэсе ён адлюстроўваўся як клапатлівы, але ўладны бацька, а савецкае насельніцтва адлюстроўвалася як яго «дзеці». З 1936 года савецкая прэса стала называць Сталіна «Бацькам народаў»[4].
Іосіф Сталін быў адзіным Генералісімусам Савецкага Саюза.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Marx_-_Engels_-_Lenin_-_Stalin.svg/220px-Marx_-_Engels_-_Lenin_-_Stalin.svg.png)
З прычыны аб’явы Сталіна тэарэтыкам марксізму-ленінізму, яго імя і яго партрэтная выява змяшчалася ў адным шэрагу з Марксам, Энгельсам і Ленінам, а таксама, падобна «марксізму-ленінізму», часам выкарыстоўваўся тэрмін «сталінізм», праз дзесяцігоддзі які стаў паняццем-вызначэннем створанага ім палітычнага рэжыму з адмоўнай ацэнкай-асэнсаваннем.
Назвы аб’ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Гарады
[правіць | правіць зыходнік]У розны час у гонар Сталіна былі названыя наступныя гарады СССР:
- Данецк - Сталіна (з 1924 па 1961)
- Валгаград - Сталінград (з 1925 па 1961)
- Душанбэ - Сталінабад (з 1929 па 1961)
- Хашуры - Сталінабад (з 1929 па 1961)
- Новакузнецк - Сталінісі (з 1931 па 1934)
- Новамаскоўск - Сталінагорск (з 1934 па 1961)
- Цхінвалі - Сталінірі (з 1932 па 1961)
Гарадскія тапонімы
[правіць | правіць зыходнік]З 1938 па 1961 год Завадскі раён Мінска меў назву Сталінскі раён.
З 1952 па 1961 год праспект Незалежнасці ў Мінску называўся праспектам Сталіна.
Іншыя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]Імя Іосіфа Сталіна насілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС».
У гонар Сталіна названа серыя танкаў ІС.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]З 1952 па 1961 год у Мінску на Цэнтральнай плошчы знаходзіўся помнік Сталіну.
Зноскі
- ↑ Kershaw, "To Hell and Back: Europe 1914–1949", с. 269
- ↑ Kelly, "Riding the Magic Carpet", с. 206–207
- ↑ Gunther, "Inside Europe", c. 516–517, 530–532, 534–535.
- ↑ Бацька народаў на dic.academic.ru
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kelly, Catriona (2005) "Riding the Magic Carpet: Children and the Leader Cult in the Stalin Era", Slavic and East European Journal v.49
- Kershaw, Ian (2016). To Hell and Back: Europe 1914–1949. New York: Penguin Books. ISBN 978-0-14-310992-1.
- Gunther, John (1940). Inside Europe. Harper & Brothers