Кірыл, Патрыярх Маскоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Патрыярх Маскоўскі Кірыл
Партрэт
Род дзейнасці:

святар

Дата нараджэння:

20 лістапада 1946(1946-11-20)[1][2] (70 гадоў)

Месца нараджэння:

Ленінград, РСФСР, СССР

Узнагароды і прэміі:
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступеня Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступеня Ордэн Дружбы народаў Ордэн Святога Месропа Маштоца Ордэн Дружбы Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Medal "In Commemoration of the 850th Anniversary of Moscow" Ордэн Рэспублікі Ордэн Аляксандра Неўскага (Расія)
Аўтограф:

Patriarch Kirill signature.svg

Commons-logo.svg Патрыярх Маскоўскі Кірыл на Вікісховішчы

Кірыл (свецкае імя Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў; 20 лістапада 1946, Ленінград, СССР), епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 1 лютага 2009 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.

3 красавіка 1969 года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Нікадзімам (Ротавым) быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл; 7 красавіка таго жа года ім жа пасвечаны ў іерадыякана, 1 чэрвеня — у іераманаха. У 1970 годзе скончыў Ленінградскую Духоўную Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, пакінуты прафесарскім стыпендыятам, выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і памочнікам інспектара. З 30 жніўня 1970 года выконваў паслухмянства асабістага сакратара мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма (Ротова). 12 верасня 1971 года ўзведзены ў сан архімандрыта. З 1971 года — прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата пры Сусветным савеце цэркваў у Жэневе. З 26 снежня 1974 года рэктар Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. З 7 чэрвеня 1975 года старшыня епархіяльнага савета Ленінградскай мітраполіі.

14 сакавіка 1976 года хіратанісаны ў епіскапа Выбаргскага, вікарыя Ленінградскай епархіі. Хіратонію ў Траецкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры здзейснілі мітрапаліты: Ленінградскі Нікадзім (Ротаў), Кіеўскі Філарэт (Дзенісенка), Тульскі Ювяналій (Паяркоў); архіепіскап Дзмітраўскі Уладзімір; епіскапы: Пензенскі Мелхіседэк, Ціхвінскі Мелітон, Курскі Хрызастом.

З лістапада 1976 года па кастрычнік 1978 года нёс паслухмянства намесніка Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы мітрапаліта Нікадзіма (Ротава). У 1977 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа. З 1978 года — кіраўнік Патрыяршымі прыходамі ў Фінляндыі. У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. З 1983 года выкладчык у аспірантуры пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі. З 26 снежня 1984 года — архіепіскап Смаленскі і Вяземскі; вызвалены ад пасады рэктара Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. У красавіку 1989 года быў зменены тытул на «Смаленскі і Калінінградскі».

14 лістапада 1989 года быў прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі, сталым членам Святога Сінода па пасадзе. З 1990 года — старшыня камісіі Святога Сінода па адраджэнні рэлігійна-маральнага выхавання і дабрачыннасці, член Сінадальнай біблейскай камісіі. 25 лютага 1991 года ўзведзены ў сан мітрапаліта. З 1993 года — сустаршыня, з 1995 года — намеснік Старшыні Сусветнага Рускага Народнага Сабора. З 1994 года ганаровы прэзідэнт Сусветнай канферэнцыі Рэлігія і свет. З 26 лютага 1994 года — член Сінадальнай багаслоўскай камісіі. У 1995—2000 гадах старшыня Сінадальнай працоўнай групы па выпрацоўцы канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і праблемах сучаснага грамадства; пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятыя ў 2000 годзе Юбілейным Архірэйскім Саборам. З 1994 года вядзе духоўна-асветніцкую праграму «Слова пастыра» на Першым канале, якую працягвае і па абранні на Патрыяршы пасад.

6 снежня 2008 года, на наступны дзень пасля смерці Патрыярха Алексія II, на паседжанні Святога Сінода пад старшынствам мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Уладзіміра (Катлярова) тайным галасаваннем быў абраны Патрыяршым Месцаахоўнікам.

27 студзеня 2009 года Памесным Саборам РПЦ быў абраны Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі, набраўшы 508 галасоў з 677; гэта значыць 75 %.

Інтранізацыя адбылася 1 лютага 2009 падчас літургіі ў Храме Хрыста-Выратавальніка.

  1. Encyclopædia Britannica
  2. Кирилл, патриарх Московский и всея Руси