Кірыл Андрэевіч Сідарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кірыл Сідарэнка
Поўнае імя Кірыл Андрэевіч Сідарэнка
Нарадзіўся 25 жніўня 1995(1995-08-25)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 63
Маладзёжныя клубы
2011—2013 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 Расія Амкар (Перм) 0 (0)
2014   Беларусь Віцебск 12 (0)
2015 Беларусь Хімік (Светлагорск) 29 (11)
2016 Беларусь Віцебск 12 (0)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 11 (2)
2017—2018 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 39 (15)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (5)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2019   Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (4)
2020—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 41 (59)
2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 1 (0)
2022 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 23 (9)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (1)
2023— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2015—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2016

Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хімік». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[6].

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[8].

У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[11].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[17], пасля чаго стаў трэніравацца з мазырскай «Славіі» і неўзабаве падпісаў кантракт[18].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013/14 дубль Амкар Расія 20 7
2014/15 (пач.) дубль Амкар Расія 3 0
2014 (2) Д2 Віцебск Беларусь 12 0
2015 Д2 Хімік Беларусь 29 11
2016 (1) Д1 Віцебск Беларусь 12 0
2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 11 2
2017 Д2 Лакаматыў Беларусь 25 11
2018 (1) Д2 Лакаматыў Беларусь 14 4
2018 (2) Д2 Белшына Беларусь 13 5
2019 Д2 Белшына Беларусь 27 4
2020 Д3 Дняпро Беларусь 24 40
2021 Д2 Дняпро Беларусь 17 19
2022 (пач.) Д1 Кызыл-Жар Казахстан 1 0
2022 Д2 Кайсар Казахстан 23 9
2023 (1) Д1 Дынама Беларусь 11 1

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
  2. https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
  3. Живет такой парень. От Перми до Светлогорска
  4. Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском»
  5. Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ"
  6. Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам"
  7. Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии»
  8. Сидоренко стал игроком ФК "Белшина"
  9. "Ислочь" подписала нападающего
  10. "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск
  11. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" Архівавана 13 снежня 2019.
  12. Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев"
  13. Сидоренко покинул "Днепр"
  14. Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром"
  15. Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане
  16. Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  17. Брестское "Динамо" расторгло контракт с Кириллом Сидоренко (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 6 ліпеня 2023.
  18. Кирилл Сидоренко заключил контракт со "Славией" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.