Перайсці да зместу

Лагазінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагазінка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 49 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец
 • Каардынаты 54°11′56″ пн. ш. 27°42′27,40″ у. д.HGЯO
Вусце Гайна
 • Каардынаты 54°15′03,90″ пн. ш. 27°49′24,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 5,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гайна → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Лагойскі раён
physical
Лагазінка
Лагазінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лагазі́нка, Лаго́зійка, Лагаза — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басейн Дняпра).

Пярвейшая форма назвы захавалася ў назве вёскі Лагаза.

На думку А. Рогалева, у складзе гідроніма Лагаза (Лагазінка) маецца корань лог-, які суадносіцца з геаграфічным тэрмінам лог — «нізіна, лагчына, шырокі яр, даліна». Слова лог этымалагічна звязана з дзеясловам ляжаць. Другая частка гідроніма -аз(а) уяўляе сабой сцёрты геаграфічны тэрмін са значэннем «рака, ручай, вадацёк»[1].

Даўжыня ракі 14 км[2]. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сялец, вусце на заходняй ускраіне вёскі Дабрэнева. Цячэ па Мінскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вёскі Лагаза да вусця). На рацэ каля паўночнай ускраіны вёскі Лагаза плаціна і сажалка (плошча 0,22 км²).

  1. А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 187.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 179. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)