Лакуна Атакама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лагуна Атакама)
Лакуна Атакама (Тытан, спадарожнік)
Лакуна Атакама
Лагуна на радыёкарце паўночнай палярнай вобласці Тытана (псеўдаколеры)

Атакама (англ.: Atacama Lacuna) — лакуна, якая знаходзіцца у паўночнай палярнай вобласці самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 62°48′ пн. ш. 132°24′ у. д. / 62,8° пн. ш. 132,4° у. д. / 62.8; 132.4.[1] Лакуна (лац.: lacuna) — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Максімальны памер лакуны складае 36 км.[1] Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Ўтрымлівае вадкія вуглевадароды (у асноўным метан, этан і прапан). Лакуна Атакама з'яўляецца адной з многіх лакун, якія раскіданыя у паўночнай палярнай вобласці Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямной пустыні Атакама, размешчанай на тэрыторыі Чылі.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]