Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі
Ла́ўрышаўскія археалагі́чныя экспеды́цыі, ЛАЭ — археалагічныя экспедыцыі, якія ў 2011—2019 гадах вялі археалагічныя раскопкі ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — 1-й паловы XIX ст. Абследавалася таксама стаянка каменнага і бронзавага вякоў каля Гнесічаў (Шчорсаўскі сельсавет). Экспедыцыі працягнулі археалагічнае вывучэнне мясцовасці, якое пачалося ў 1971 годзе.
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь у 1264—1267 гадах), заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Паводле царкоўнага падання, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалагічных даследаванняў было вызначэнне дакладнага месца першапачатковага размяшчэння манастыра, які быў адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
У экспедыцыях удзельнічалі добраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 года — доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (Мінск)[2]. Даследаванні вяліся пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславення архіепіскапа Гурыя[3], а з 2016 — і з дабраславення мітрапаліта Паўла[4].
Экспедыцыі сабралі вялікі археалагічны матэрыял, які сведчыць, што манастыр з часу заснавання размяшчаўся на месцы вёскі Лаўрышава, каля ракі Валоўкі. Сучасны манастыр, адноўлены ў 1913 і зноў 2007 годзе, знаходзіцца каля Гнесічы. У ходзе раскопак выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Ён суаднесены з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых звестках была пабудавана ў манастыры каля 1350 года на сродкі наваградскага князя Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагменты глінянага посуду, кафлі, вырабаў з металу і шкла XIII—XVIII стст. У 2015 годзе выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 годзе вялося даследаванне падземнага збудавання[5]. У 2017—2018 гадах выяўлены фундамент старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 гадах вяліся раскопкі гэтага фундамента[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларускі пераклад паводле: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net [Электронны рэсурс] — 2008. — 27 чэрвеня. — Дата доступу: 13.11.2015.
- ↑ Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.
- ↑ Пракопчык, Б. Загадкі лаўрышаўскага манастыра // Звязда. — 2015. — 4 жніўня.
- ↑ Турчына, І. У Лаўрышаўскім манастыры знойдзеныя невядомыя раней саркафагі Архівавана 15 жніўня 2020. // БелаПАН. — 2016. — 1 жніўня.
- ↑ Сланеўскі, А. Аднаму з саркафагаў Лаўрышаўскага манастыра не менш за 500 гадоў // Звязда. — 2016. — 11 жніўня.
- ↑ Падмурак кляштарнага храма XVI стагоддзя выявілі ў Лаўрышаве // Звязда. — 2017. — 3 жніўня.
- ↑ Раскопки церкви Лавришевского монастыря позволяют датировать храм ХІІІ — ХIV вв. — эксперт // БелТА. — 2019. — 1 августа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калбасін, А. Археалагічныя раскопкі як сродак выхавання асобы / А. Калбасін // От идеи — к инновации : материалы XII респ. студ. науч.-практ. конф. Мозырь, 23 апр. 2015 г. В 2 ч. Ч. 2 / УО МГПУ им. И. И. Шамякина; редкол.: И. Н. Кралевич (отв. ред.) [и др.]. — Мозырь, 2015. — 310 с. — C. 141—142. ISBN 978-985-477-549-4.
- Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре / С. Е. Рассадин (руск.) // Наукові записки [Кіровоградського держ. пед. у-ту ім. В. Винниченка]. — Сер. : Іст. науки. — Кіровоград : Вид-во ДПУ ім. В. Винниченка, 2015. — Вып. 22. — С. 31—36.
- Рассадин, С. Подземное сооружение Успенской церкви в д. Лавришеве на Новогрудчине / С. Рассадин, Т. Маслюков (руск.) // Історія та сучасність православ’я на Волині: матеріали VII наук.-практичної конф. (Луцьк, 8 листопада 2016 р.). / Волинська єпархія УПЦ, Волинська духовна семінарія, Видавничий відділ Волинської єпархії. — Луцьк : Видавничий відділ Волинської єпархії, 2016. — 196 с. — С. 122—124.
- Калбасіна, І. М. Лаўрышаўская археалагічная экспедыцыя як форма супрацоўніцтва царквы, адукацыі і навукі / І. М. Калбасіна // 1917 — 2017. Православие в истории и культуре Беларуси: итоги столетия : сборник материалов II Белорусских Рождественских чтений, Минск, 1—2 декабря 2016 года / редкол.: священник Алексий Хотеев, М. В. Павлова, А. Д. Фомина. — Минск : Медиал, 2017. — 348 с. — C. 229—234. ISBN 978-985-6914-51-8.
- Рассадин, С. Е. Каменная матрица печати из Лавришевского монастыря / С. Е. Рассадин (руск.) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 498 с.: іл. — С. 210—216. — ISBN 978-985-08-2138-6.
- Рассадин, С. Е. Об объекте прозелетической активности летописного Войшелкова монастыря / С. Е. Рассадин (руск.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaeology of Belarus : зб. навук. арт. Вып. 28. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі (памяці Т. М. Каробушкінай) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; гал. рэд. В. М. Ляўко; навук. рэд. А. М. Мядзведзеў; рэдкал.: В. Л. Лакіза, А. Г. Калечыц, П. Ф. Лысенка, І. А. Марзалюк, А. М. Мядзведзеў, С. А. Піваварчык і інш.; уклад.: А. М. Мядзведзеў, В. У. Мядзведзева. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 291 с. — С. 117—126. — ISBN 978-985-08-2159-1.
- Маслюкоў, Т. В. Раннеганчарны посуд з археалагічных даследаванняў Лаўрышаўскага манастыра / Т. В. Маслюкоў // Магистерский вестник : в 3-х ч. / редкол.: М. Г. Жилинский [и др.]. — Минск : ИВЦ Минфина, 2018. — Ч. 1. Гуманитарные науки.(недаступная спасылка) — С. 58—65. — ISBN 978-985-7205-81-3 (ч. 1).
- Маслюкоў, Т. В. Старадаўнія культавыя помнікі ў наваколлях Лаўрышаўскага манастыра / Т. В. Маслюкоў // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 1 / гал. рэд. А. І. Лакотка; ЦДБКМЛ НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — 720 с. — С. 149—151. — ISBN 978-985-552-897-6.
- Маслюкоў, Т. В. Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года / Т. В. Маслюкоў // Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А. А. Каваленя. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — Вып. 35. — С. 97-108.
- Маслюков, Т. В. Просторові фактори в питанні локалізації селища літописного Лавришавського монастиря / Т. В. Маслюков // Простір в історичних дослідженнях : науковий журнал. — 2021. — Вип. 2. — С. 70—77. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Археологические раскопки // lavra.by
2021
[правіць | правіць зыходнік]- Працягваюцца археалагічныя даследаванні Лаўрышаўскага манастыра // Сабор.by. — 2021. — 8 верасня.
- В Лавришевском монастыре Новогрудской епархии продолжаются археологические исследования // Монастырский вестник. Синодальный отдел по монастырям и монашеству Русской православной церкви. — Москва. — 2021. — 23 сентября. (руск.)
2020
[правіць | правіць зыходнік]- Воцінава, С. Гісторыя з працягам // Маладосць. — 2020. — № 4. — С. 98—112. — ISSN 0131-2308.
- Галоўны рэдактар «Маладосці» Святлана Воцінава дала інтэрв’ю ў праграме Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы»(недаступная спасылка) // Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. — 2020. — 8 красавіка.
2019
[правіць | правіць зыходнік]- Ючкавіч, А. Унікальныя экспанаты з раскопак з Лаўрышава // zviazda.by. — Мінск. — 2019. — 1 сакавіка.
- Маслюков, Т. В. Археологические исследования в с. Лавришево // Новогрудские епархиальные ведомости. — 2019. — № 9. — С. 6. (руск.)
2018
[правіць | правіць зыходнік]- У пятніцу ў Калінкавіцкай гімназіі // zviazda.by. — Мінск. — 2018. — 19 сакавіка.
- Воцінава, С. Лаўрышава forewer Архівавана 26 снежня 2018. // sozvuchie.by. — Мінск. — 2018. — 20 ліпеня.
- Каменныя крыжы XIII стагоддзя знойдзеныя на тэрыторыі аднаго з самых старажытных хрысціянскіх манастыроў(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 30 ліпеня.
- Каменныя крыжы эпохі Войшалка знайшлі пад Наваградкам(недаступная спасылка) // sputnik.by — Мінск. — 2018. — 19 кастрычніка.
- Беларускія антраполагі аднавілі аблічча чалавека, які жыў некалькі стагоддзяў таму(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 10 лістапада.
- Воцінава, С. Лаўрышаўская экспедыцыя. Новыя эпізоды // Маладосць. — 2018. — № 11. — С. 128—137. — ISSN 0131-2308.
2017
[правіць | правіць зыходнік]- Антановіч, К. Старажытнае ў сучасным Архівавана 2 кастрычніка 2018. // Культура. — 2017. — № 2.
- Завершилась работа секции «Православное краеведение и просвещение» // Рыбинская епархия. — Рыбинск. — 2017. — 27 января. (руск.)
- Яшчэ адзін духоўны аб’ект з’явіўся на карце Беларусі(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 31 ліпеня.
- Творчы вечар пісьменніка Архівавана 22 кастрычніка 2017. // Сайт ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка». — Навагрудак. — 2017. — 4 жніўня.
- Сіла веры Архівавана 26 сакавіка 2022. [Відэа з 14 хвіліны] // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 4 жніўня.
- Воцінава, С. Ад запланаванага да неспадзяванага — толькі крок // Звязда. — 2017. — 14 снежня. Гл. таксама: З Богам — сам-насам.
- Воцінава, С. Прыгоды ў вялікай пясочніцы Архівавана 6 мая 2018. // Маладосць. — 2017. — № 12. — С. 128—133. ISSN 0131-2308.
2016
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Рассадзін: «Чалавек мяркуе, вырашае Бог» Архівавана 22 снежня 2018. // Маладосць. — 2016. — № 1. — С. 11—13. ISSN 0131-2308.
- Сапраўдная археалагічная сенсацыя(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2016. — 21 жніўня.
- http://www.tvr.by/videogallery/publitsisticheskie/spetsialnyy-reportazh/molchanie-podzemeliy-lavrishevo-/ Архівавана 24 кастрычніка 2016. // tvr.by. — Минск. — 2016. — 18 октября.
- Захарэвіч, К. Лаўрышаўскі манастыр. Тут малітвы мацнейшыя // Бярозка. — 2016. — № 10. ISSN 0320-7579.
- Гісторыя праз пралом у скляпенні // Маладосць. — 2016. — № 10. — С. 11—13. ISSN 0131-2308.
2015
[правіць | правіць зыходнік]- Маслюкоў, Т. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве Архівавана 4 сакавіка 2016. // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
- Хвойн, В. Таямніцы Беларусі: доўгі шлях да разгадак // Новы час. — 2015. — 23 жніўня.
- Захарэвіч, К. Ад пясочніцы да раскопак // Бярозка. — 2015. — № 9. Архівавана 6 лістапада 2017. — С. 21—22. ISSN 0320-7579.
- Пячатку XIII стагоддзя прэзентавалі на падвор’і Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра Архівавана 8 снежня 2015. // tvr.by. — Мінск. — 2015. — 2 лістапада.
- Матвеева, Е. Держать историю в руках // Советский студент. — 2015. — № 38—39. Архівавана 26 чэрвеня 2016. — С. 4—5. (руск.)
- Хорошилова, Л. Каждый день особенный(недаступная спасылка) (руск.) // Чачэрскі веснік. — 2015. — 26 лістапада.
- Галоўка, С. Тайны Лаўрышаўскага манастыра: шлях да разгадак Архівавана 27 студзеня 2016. / С. Галоўка // Беларуская думка. — 2015. — № 11. — С. 50—57. ISSN 0023-3102.
- Журналы заседания Синода Белорусской православной церкви от 1 декабря 2015 года. Журнал № 59 (руск.) // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. — Мінск. — 2015. — 24 сьнежня.
2014
[правіць | правіць зыходнік]- Што елі манахі на абед у 13-м стагоддзі?(недаступная спасылка) // tvr.by. — 2014. — 16 жніўня.
2013
[правіць | правіць зыходнік]- Сенсацыйнымі адкрыццямі завяршаюцца археалагічныя раскопкі ў Навагрудскім раёне // tvr.by. — 2013. — 3 жніўня.
2012
[правіць | правіць зыходнік]- Пракопчык, Б. Лаўрышаўскія тайны Архівавана 11 верасня 2017. // krytyka.by. — 2012. — 3 жніўня.