Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Праблема паходжання ВКЛ упершыню праявілася як ідэалагічны канфлікт яшчэ ў першых дзесяцігоддзях 16 ст., у маскоўскіх дакументах 1520-х гадоў аб высокім паходжанні Рурыкавічаў і невысокім паходжанні Гедзімінавічаў. За час 1-й пал. 16 ст. аформілася і легендарная (міфалагізаваная) частка беларуска-літоўскіх летапісаў, пра паходжанне літоўскай кіруючай дынастыі ад рымскага арыстакрата Палемона (упершыню ў Длугаша).

Гісторыкі 18—19 ст. бачылі ўтварэнне ВКЛ як вынік заваёвы літоўцамі аслабелай Русі.

Каля сярэдзіны 19 ст. гісторыкі г.зв. «віленскага асяродку»: Іаахім Лялевель, а таксама Тэадор Нарбут, Юзаф Ярашэвіч, Міхал Балінскі, звязвалі ўтварэнне ВКЛ з успышкай літоўскай ваяўнічасці, выкліканай паходамі рускіх князёў на Літву. Потым рабаўнічыя напады ператварыліся ў тэрытарыяльныя набыткі і г.д. Адзначаецца, што гэтая канцэпцыя была бліжэй да сучаснай навуковай, чым шмат якія канцэпцыі перыяду руска-польскай ідэалагічнай барацьбы 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.

Навуковая гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фарміраванне навуковай гістарыяграфіі працэсу ўтварэння ВКЛ пачалося з сярэдзіны 19 ст., і асабліва актывізавалася пасля паўстання 1863—1864 гг., з 1870-х гадоў. Фарміраванне гістарыяграфіі адбывалася ва ўмовах суперніцтва розных нацыянальна-палітычных сіл за права на гістарычную спадчыну гэтай дзяржавы.

Развіццё навуковай гістарыяграфіі падзяляецца на тры асноўныя этапы[1]: 1. Канец 1870-х гадоў — 1910-я гады. 2. 1920-я — 1930-я гады. 3. Канец 1940-х гадоў да нашага часу.

Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якая ў наш час лічыцца агульнапрынятай, наследуе легендзе 16 ст. у некалькіх істотных момантах, а іменна, ў ідэі эвалюцыі літоўскага грамадства да дзяржавы і заваёвы літоўцамі суседніх усходнеславянскіх земляў.

1870-я-1910-я гады[правіць | правіць зыходнік]

1-ы этап фарміравання навуковай гістарыяграфіі быў у значнай ступені абумоўлены вострай руска-польскай канфрантацыяй за дамінаванне на землях былога ВКЛ.

У 1850-я — 1870-я гады расійская гістарыяграфія зрабіла першыя спробы прадставіць гісторыю ВКЛ як частку расійскай гісторыі. На чале гэтай плыні, моцна палітызаванай і пераважна публіцыстычнай, стаяў ідэолаг заходнерусізму Міхаіл Каяловіч. Даследчыкі гэтай плыні засяроджваліся на ролі «рускага пачатку» ў гісторыі ВКЛ, а саму дзяржаву называлі «літоўска-рускай». Але і тады выдзяляліся сур'ёзныя гістарычныя працы, якія захоўваюць навуковую вартасць і ў наш час: Уладзіміра Антановіча, Мікалая Дашкевіча, Мацея Любаўскага, Мітрафана Доўнар-Запольскага і інш.

У процівагу расійскім гісторыкам польская гістарычная навука стварыла канцэпцыю раннефеадальнай літоўскай дзяржавы, якая фармавалася паралельна з заваёвамі суседніх усходнеславянскіх земляў, а потым уступіла ў добраахвотную унію з Польшчай, і з часам стала складавай часткай Польшчы. Тэма польска-літоўскіх уній застаецца адной з найважнейшых у польскай літуаністыцы.

1980-я гады і пазней[правіць | правіць зыходнік]

Новая беларуская гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Значнай з'явай ў беларускай гістарыяграфіі праблемы паходжання ВКЛ сталі канцэпцыі што пазначыліся ў апублікаваных у канцы 1980-х працах беларускага публіцыста Міколы Ермаловіча. Гэтая канцэпцыя, заснаваная на тапанімічных і шматлікіх летапісных сведчанняў ( [Літва ў 14 стагоддзі] ), сцвярджае, што першапачаткова Літва знаходзілася на землях Беларусі — паміж гарадамі Мінск, Маладзечна, Слонім, Ваўкавыск.[2] Канцэпцыя не з'яўляецца новай, а толькі абагульняе некаторыя працы часу беларускага адраджэння (1910-1920-я) і эміграцыі. Між тым, гэтая канцэпцыя не ўлічвае ўсёй сукупнасці крыніц і навуковых звестак літоўскай, польскай і расійскай гістарыяграфіі. Некаторыя гісторыкі (асабліва якія трымаюцца заходнерускай ідэалогіі) не прызнаюць падобную канцэпцыю за дасканалую, але не спяшаюцца выдаць грунтоўнае аправяржэнне і раз-пораз спасылаюцца на яе ў сваіх працах. Сур'ёзнага ж афіцыйнага калектыўнага навуковага развіцця незалежная беларуская гісторыяграфія не мае пераважна з унутраных і знешніх палітычных чыннікаў ды агульнай безыніцыятыўнасці і кансерватыўнасці дзейнай ўлады.

Умовы утварэння Вялікага княства літоўскага[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае княства літоўскае ўтваралася ў 30-я - 40-я гады XIII стагодззя, а па думцы Насевіча В. В. непасрэдна пасля мангола-татарскай навалы[3], у вельмі складаных палітычных умовах. На ўсходзе мангола-татары рабуюць рускія княствы, пашыраючы сваю імперыю, на захадзе Тэўтонскі ордзен у саюзе з Польскім каралеўствам, на падставе распаўсюджвання каталіцкага хрысціянства паступова захопліваюць землі балтскіх плямёнаў, прусаў, ятвягаў, куршаў і жамойтаў.

Прычыны ўтварэння ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

  • Знешнепалітычныя прычыны былі звязаны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць рыцараў-крыжакоў і ардынцаў.
  • Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць.
  • Эканамічныя прычыны звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню.

...

Зноскі

  1. Краўцэвіч, С.32.
  2. Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. 1-е выд.: Мн., Навука і тэхніка. 1989. ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: Мн., Навука і тэхніка. 1991. ISBN 5-343-00876-3
  3. В. Носевич, Белорусы: становление этноса и «национальная идея»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]