Леанід Дранько-Майсюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леанід Дранько-Майсюк
Leanid Dranko-Masiuk.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (59 гадоў)

Месца нараджэння:

Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт

Мова твораў:

беларуская мова

Леанід Дранько-Майсюк (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982. У 1982—2002 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 года — на вольнай працы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вершы, 2000), «Паэтаграфічны раман» (вершы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009). Апошняя па часе «Кніга для спадарыні Эл», куды ўвайшлі проза, вершы, п'еса (выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» у 2012 годзе).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Дранько-Майсюк Леанід // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.