Леанід Ціханавіч Ерын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леанід Ерын)
Jump to navigation Jump to search
Леанід Ціханавіч Ерын
сцяг
Старшыня КДБ РБ
сцяг
лістапад 2000 — 18 лістапада 2004
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Мацкевіч
Пераемнік: Сцяпан Сухарэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 17 лістапада 1951(1951-11-17) (67 гадоў)
 
Ваенная служба
Званне: генерал-лейтэнант
 
Узнагароды:
Ордэн Чырвонага Сцяга

Леанід Ціханавіч Ерын (нарадзіўся 17 лістапада 1951) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (20002004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 лістапада 1951 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарта (1973), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).

Служыў у Афганістане (19821985).

Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР, у цэнтральным апараце КДБ Беларусі і Расіі. З лістапада 2000 - старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Званне — генерал-лейтэнант.

Стала пражывае ў Маскве.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР.

У 19751986 гг. працаваў на розных пасадах ва УКДБ па Віцебскай вобласці.

У 19821985 гг. праходзіў воінскую службу ў Афганістане.

У 19861989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.

У 19891995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР у г. Масква, узначальваў Кіраванне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласці.

20 кастрычніка 1995 г. указам № 435 прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

20 снежня 1995 г. указам № 511 палкоўнік Леанід Ціханавіч Ерын прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

25 верасня 2000 г. указам прэзідэнта прызначаны начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта.

27 лістапада 2000 г. указам № 626 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзіміра Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 снежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас).

21 верасня 2001 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.

25 верасня 2001 г. указам прэзідэнта № 544 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні КДБ.

Пераехаў у Маскву. На дадзены момант з'яўляецца дараднікам кіраўніка Расійскіх чыгунак

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі. У прыватнасці, у лютым 1999 г. указам прэзідэнта Беларусі ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану».

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В.Н.Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., "Кавалер", 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]