Эдуард Іванавіч Шыркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Іванавіч Шыркоўскі
Эдуард Іванавіч Шыркоўскі
сцяг
Старшыня КДБ РБ
сцяг
16 лістапада 1990 — 25 студзеня 1994
Прэм’ер-міністр: Вячаслаў Кебіч
Пераемнік: Генадзь Лавіцкі
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 18 красавіка 1932(1932-04-18)
Смерць: сакавік 2002
Сцяг Расіі Масква
Пахаванне:
 
Узнагароды:

Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі (18 красавіка 1932, вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 10 сакавіка 2002, Масква) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (19901994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. У 1954 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959 годзе — школу № 304 КДБ пры СМ СССР.

Пасля вучобы ў Мінскім юрыдычным інстытуце працаваў следчым пракуратуры Камсамольска-на-Амуры. У 1955—1957 гадах на камсамольскай рабоце — сакратар райкама УЛКСМ Камсамольска-на-Амуры.

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1957 года — курсант школы № 304, затым, у 1959-1961 гадах — супрацоўнік следчага аддзела УКДБ пры СМ СССР па Свярдлоўскай вобласці.

З 1961 года — супрацоўнік АУ КДБ пры СМ СССР Уральскай ваеннай акругі.

У 19681973 гадах — супрацоўнік следчага аддзела КДБ пры СМ СССР.

У 1973-1985 гадах — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР.

З 1985 года праходзіў службу ў КДБ БССР — начальнік УКДБ БССР па Віцебскай вобласці. У 1988 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ БССР. З 16 лістапада 1990 года па 25 студзеня 1994 года — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.

Прысутнічаў у Віскулях падчас падпісання Дамовы пра стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаў, адкуль 7—8 снежня рэгулярна інфармаваў Міхаіла Гарбачова пра ход падзеяў, гатовы ў выпадку загаду да арышту «змоўшчыкаў»[1].

25 студзеня 1994 на закрытым паседжанні Вярхоўнага Савету Беларусі вызвалены ад займанай пасады разам з міністрам унутраных спраў Уладзімірам Ягоравым. Прычынай іх адстаўкі стала падпісанне імі дазволу на экстрадыцыю былых лідэраў літоўскай кампартыі Буракявічуса і Ермалавічуса, затрыманых 15 студзеня 1994 года ў Беларусі[2]. Дэпутаты парламенцкай апазіцыі ж сапраўднай прычынай адстаўкі Эдуарда Шыркоўскага і Уладзіміра Ягорава называюць іхняе супрацьстаянне з тагачасным прэм’ер-міністрам Вячаславам Кебічам. Напрыканцы 1993 года абодва міністры звярнуліся да парламенту з адкрытым лістом, дзе абвінавацілі атачэнне Кебіча ў неканстытуцыйных дзеяннях, у прыватнасці ў стварэнні неканстытуцыйных структураў і спробе прысабечыць КДБ[3]. Неўзабаве яны былі вызваленыя ад пасадаў, а следам за імі і Станіслаў Шушкевіч.

З 31 сакавіка 1994 на пенсіі, пераехаў у Маскву, дзе і памёр. За два гады да смерці, у 2000 годзе, у інтэрвію маскоўскай газеце «Трыбуна» выказаў шкадаванне, што не арыштаваў у 1991 у Віскулях «гэтую тройку»[4][2] (маюцца на ўвазе падпісанты Белавежскіх пагадненняў Станіслаў Шушкевіч, Леанід Кучма і Барыс Ельцын).

Пахаваны 14 сакавіка 2002 года на Траекураўскіх могілках[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, 12 медалямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
  • Ширковский Эдуард Иванович// Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001)/ Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 47.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Шутов А.Д. На руинах великой державы, или Агония власти. 1991—2003 годы. — М.: Вече, 2004. — ISBN 978595330191.
  2. 2,0 2,1 КДБ на пачатку незалежнасці. Esperanto. Польскае радыё (19 жніўня 2007). Праверана 12 лістапада 2012.
  3. Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэння // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 3 (43).
  4. 4,0 4,1 Юрый Весялкоўскі. Рэакцыянеры ў дзеянні // Ад Гарбачова да Белавежы, 1985—1991. — БеластокЛондан, 2004.