Анатоль Мечыслававіч Маркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Анатолий Маркевич.jpg
8-ы Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
з 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Юрый Бондар
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці
12 лютага 2019 — 29 кастрычніка 2020
Папярэднік Васіль Мікалаевіч Герасімаў
Пераемнік Валерый Паўлавіч Вакульчык
Сцяг Старшыня Навагрудскага райвыканкама
2011 — 12 лютага 2019
Папярэднік Анатоль Канстанцінавіч Кулак
Пераемнік Сяргей Аляксандравіч Федчанка
Сцяг Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў
2010 — 2011

Нараджэнне 1971[1]
Адукацыя

Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 года — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама.

З 12 лютага 2019 года[2] па кастрычнік 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

19 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[3].

Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Анатоль Маркевіч «робіць з сябе выгляд міністра культуры», але «было зразумела, што ён не ведае галіны». Ён «даваў даручэнні, казаў, што ўсё было кепска да яго, а цяпер будзе добра». Наталля Задзяркоўская расказала, што ён «звальняў людзей з вялікім досведам, якія не падтрымлівалі яго погляды альбо мелі смеласць сказаць не тое, што ён чакае.»

Зноскі