Леапольд III (герцаг Аўстрыі)
Леапольд III | |
---|---|
Нараджэнне |
1 лістапада 1351 |
Смерць |
9 ліпеня 1386 (34 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Габсбургі |
Бацька | Альбрэхт II |
Маці | Ягана Пфірт[d] |
Жонка | Вірыдзіс Вісконці[1] |
Дзеці | Вільгельм, Леапольд IV[d], Эрнст Жалезны, Фрыдрых IV, Margarete von Habsburg[d][2], Katharina von Habsburg[d][2] і Elisabeth von Habsburg[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леапольд III (ням.: Leopold III.; 1 лістапада 1351, Вена — 9 ліпеня 1386, Земпах) — герцаг Аўстрыі з 1365 года, з дынастыі Габсбургаў, заснавальнік Леапальдзінскай лініі габсбургскага дому.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Леапольд III быў малодшым сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Яганы Пфірт, дачкі Ульрыха III, графа Пфірта. У 1365 годзе, пасля смерці старэйшага брата Рудольфа IV, Леапольд разам са сваім братам Альбрэхтам III атрымалі ў спадчыну прастол Аўстрыі.
Спачатку браты кіравалі сумесна, прычым Леапольд III адказваў за кіраванне Ціролем, але ў 1379 годзе паміж імі быў заключаны Нойбергскі дагавор, які падзяліў уладанні Габсбургаў. Альбрэхту III дасталася ўласна герцагства Аўстрыя, а Леапольду III былі перададзены Штырыя, Карынтыя, Ціроль, Істрыя, Крайна і Пярэдняя Аўстрыя. Гэтым было пакладзена падзел Аўстрыйскай манархіі паміж Альберцінскай і Леапальдзінскай лініямі.
У сваіх уладаннях Леапольд III праводзіў жорсткую ўнутраную і агрэсіўную знешнюю палітыку. Ужо ў 1368 годзе яму ўдалося далучыць Фрайбург — буйны горад і важную крэпасць на беразе Рэйна ў паўднёва-заходняй Германіі. У 1375 годзе Леапольд III стаў кіраўніком Фельдкірха ў Форарльбергу. У 1381 годзе было далучана буйное княства Гогенберг у цэнтральнай Швабіі пасля згасання там дынастыі Гогенцолернаў. Затым пад кіраванне Леапольда III перайшлі швабскія лены караля Венцэля IV. Герцаг умяшаўся ў барацьбу Трыеста з Венецыянскай рэспублікай і абяцаннем абароны і шырокіх свабод і прывілеяў забяспечыў пераход Трыеста ў 1382 годзе пад уладу Габсбургаў. У выніку ў склад Аўстрыі ўвайшоў важны гандлёвы порт на Адрыятыцы.
Леапольд III таксама імкнуўся вярнуць пад кантроль Габсбургаў швейцарскія кантоны, якія яшчэ ў пачатку XIV стагоддзя зрынулі ўладу Аўстрыі. Аднак яго паход у Швейцарыю ў 1386 годзе скончыўся поўным правалам: у бітве пры Земпаху швейцарскія апалчэнцы нанеслі поўнае паражэнне рэгулярнай рыцарскай арміі Леапольда III, а сам герцаг быў забіты.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- (1365) Вірыдзіс Вісконці (1350—1414), дачка Бернаба Вісконці, сеньёра Мілана
- Вільгельм (1370—1406), герцаг Аўстрыі
- Леапольд IV (1371—1411), герцаг Аўстрыі
- Эрнст (1377—1424), герцаг Аўстрыі
- Фрыдрых IV (1382—1439), герцаг Аўстрыі
- Катарына (нар. 1385), абатыса манастыра Санта-Клара ў Вене
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Леапольд III (герцаг Аўстрыі) на Вікісховішчы |
- Леопольд, маркграфы и герцоги австрийские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
- Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
- Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003
Папярэднік Рудольф IV |
герцаг Аўстрыі 1365—1379 Суправіцель: Альбрэхт III |
Пераемнік Альбрэхт III |
герцаг Штырыі, Карынтыі, граф Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі 1365—1386 Суправіцель: Альбрэхт III (да 1379) |
Пераемнік Вільгельм |