Касцёл Святога Казіміра (Лепель)
Касцёл | |
Касцёл Святога Казіміра | |
---|---|
![]() | |
54°53′22″ пн. ш. 28°41′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Лепель |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Лепельскі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Мальчэўскі |
Будаўніцтва | 1857—1876 гады |
![]() |
Касцёл Святога Казіміра — каталіцкі храм, знаходзіцца ў цэнтры горада Лепеля. Пабудаваны ў 1857—1876 гг. з цэглы на сродкі мясцовага абывацеля Мальчэўскага. 3 1990-х гг. дзейнічае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Lepiel%2C_Kapanickaja%2C_%C5%9Aviatoha_Kazimiera._%D0%9B%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B0_%281916%29.jpg/180px-Lepiel%2C_Kapanickaja%2C_%C5%9Aviatoha_Kazimiera._%D0%9B%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B0_%281916%29.jpg)
Лепельскі каталіцкі прыход быў заснаваны ў 1602 годзе, калі Леў Сапега загадаў пабудаваць тут каталіцкі храм. У 1604 годзе быў асвечоны храм Святога Казіміра, які стаў адным з першых трох каталіцкіх храмаў на Полацкай зямлі. Царква двойчы гарэла, у 1799 і 1833 годзе, пасля другога пажару была закінута, а набажэнствы здзяйсняліся ў невялікай драўлянай капліцы. З 1857 па 1876 год ішло будаўніцтва новага каталіцкага храма, ён быў пабудаваны ў стылі класіцызм па праекце архітэктара Мачулевіча. Сродкі на будаўніцтва ахвяраваў памешчык Лепельскага павета, калежскі асэсар Мальчэўскі.
У 1935 годзе храм быў зачынены, а святар арыштаваны. Будынак спачатку стаяў закінутым, у 1970-я—1980-я гады ў ім быў гараж і трансфарматарная падстанцыя. Вернуты Царкве ў 1990-я гг. XX стагоддзя. З 1993 г. у храме праходзяць рэгулярныя набажэнствы, а ў 1995 г. храм быў нанова асвечаны.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Lepiel%2C_%C5%9Aviatoha_Kazimiera._%D0%9B%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B0_%281913%29.jpg/280px-Lepiel%2C_%C5%9Aviatoha_Kazimiera._%D0%9B%D0%B5%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D1%8C%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%B0_%281913%29.jpg)
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Належыць да тыпу базілікальных 2-вежавых 3-нефавых храмаў з трансептам. Аб'ёмы нефаў, сакрысцій, крылаў трансепта ўтвараюць ступеньчатую кампазіцыю. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з 3-вугольным франтонам, дэкарыраваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках. У галоўным барочным алтары, змешчаным у прамавугольнай апсідзе, былі скульптуры Святых Пятра і Паўла, пуцці, дэкаратыўныя вазы. Мастацкім узроўнем вылучаліся абразы «Узвіжанне Святога Крыжа» і «Св. Казімір». У крылах трансепта знаходзіліся барочныя алтары. Ва ўсходняй частцы — хоры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл святога Казіміра // Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2007. — С. 86.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Казіміра (Лепель)
- Лепель — парафія Св. Казіміра Catholic.by