Лепельскі контрнаступ
Лепельскі контрнаступ | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Віцебская бітва | |||
Дата | 6-9 ліпеня 1941 года | ||
Месца | Сянно, Беларусь | ||
Прычына | Мэтай контрудару стала запыненне прасоўвання ўдарных частак вермахта на Маскоўскім кірунку і аднаўленне становішча на Заходнім фронце. | ||
Вынік | Разгромная параза частак Чырвонай арміі | ||
Змены | Скаваўшы дзеянні савецкіх войскаў часткай сваіх сіл, нямецкі 39-ы матарызаваны корпус фарсіраваў 8 ліпеня Заходнюю Дзвіну трыма дывізіямі ў раёне Улы. 9 ліпеня 20-я танкавая дывізія 39-га матастралковага корпуса 3-й танкавай групы Г. Гота ўвайшла ў Віцебск. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Лепельскі контрнаступ, таксама Бітва пад Сянно — савецкі наступ сіламі дзвюх механізаваных карпусоў у кірунку горада Лепель, пачаты 6 ліпеня 1941 года з мэтай спыніць прасоўванне ўдарных частак вермахта на цэнтральным кірунку праз так званыя Смаленскія вароты (водападзел рэк Днепр і Заходняя Дзвіна) і аднавіць становішча на Заходнім фронце — завяршылася паразай для РККА. Заключная частка Беларускай стратэгічнай абарончай аперацыі. Адна з найбуйнейшых танкавых бітваў Другой сусветнай вайны, частка Віцебскай бітвы.
Папярэднія падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўзяцця Мінска і разгрому асноўных сіл Заходняга фронта ў Беластоцкім і Мінскім «катлах» нямецкія ўдарныя злучэнні пачалі прасоўванне да мяжы рэк Заходняя Дзвіна і Днепр, з тым каб затым пачаць новы наступ на Маскоўскім кірунку.
На Віцебскім кірунку наступаў 39-ы матарызаваны корпус (камандуючы — генерал танкавых войскаў Р. Шміт) са складу 3-й танкавай групы Гота. 7-я танкавая дывізія (генерал-маёр Ханс фон Функ), якая ішла ў авангардзе 4 ліпеня ўзяла Лепель і працягнула прасоўванне на ўсход. Захоп Віцебска павінен быў забяспечыць далейшы наступ на Смаленск і, далей, на Маскву.
Паўднёвей, уздоўж Маскоўскай шашы, наступаў нямецкі 47-ы матарызаваны корпус (генерал танкавых войскаў Ёахім Лемельзен; у авангардзе — 18-я танкавая дывізія) 2-й танкавай групы Гудэрыяна, якая мела мэту выйсці ў раён Оршы. Для забеспячэння сувязі паміж 39-м і 47-м мотакарпусамі (і стыку паміж 2-й і 3-й танкавымі групамі) на Сянно была накіравана 17-я танкавая дывізія (генерал-маёр К. фон Вэбер).
Планы савецкага камандавання
[правіць | правіць зыходнік]Для таго, каб спыніць праціўніка, савецкае камандаванне вырашыла ажыццявіць удар па надыходзячай групоўцы праціўніка сіламі двух свежых механізаваных карпусоў.
Новы камандуючы Заходнім фронтам маршал С. К. Цімашэнка, які прыбыў у войскі, у сваёй Дырэктыве № 16 у ноч на 5 ліпеня загадаў:
Падрыхтаваць контрудар 7-м і 5-м механізаванымі карпусамі ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй у кірунках Астроўна і Сянно, для чаго 7-ы механізаваны корпус засяродзіць у раёне Лёзна і 5-ы механізаваны корпус у раёне Дзевіна, ст. Стайкі, Арэхаўск. Поспех развіваць 7-м механізаваным корпусам у кірунку Камень, Кублічы і 5-м механізаваным корпусам — на Лепель…— [1]
Глыбіня ўдараў: для 5-га мехкорпуса да 140 км — з раёна Высокае на Сянно, Лепель, і для 7-га мехкорпуса да 130 км — з раёна Рудня на Бешанковічы, Лепель. Пасля выхаду ў раён Лепеля 7-ы мехкорпус павінен быў ажыццявіць удар у фланг і тыл полацкай групоўкі праціўніка (57-га матарызаванага корпуса 3-й танкавай групы), 5-ы механізаваны корпус павінен быў развіваць наступ на захад, на Глыбокае і Докшыцы.
З поўдня наступ забяспечвала 1-я мотастралковая дывізія, якая абаранялася ўздоўж Маскоўскай шашы супраць нямецкай 18-й танкавай дывізіі і якую ўзмацнілі 115-м танкавым палком 57-й танкавай дывізіі. Аднак яе баявыя дзеянні звычайна апісваюць асобна (глядзіце Абарона Барысава).
Пачатак наступу вызначаўся на раніцу 6 ліпеня.
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Чырвоная армія
[правіць | правіць зыходнік]- 5-ы механізаваны корпус (генерал-маёр Ілля Пракопавіч Аляксеенка)
- 13-я танкавая дывізія (палкоўнік Фёдар Усцінавіч Грачоў)
- 17-я танкавая дывізія (палкоўнік Іван Пятровіч Карчагін)
- Атрад 109-й матарызаванай дывізіі
5-ы механізаваны корпус перакідаўся з Украіны ў раён на усход ад Оршы: танкавыя часці прыбылі да 4 ліпеня, іншыя працягвалі выгружацца да 8 ліпеня, асноўныя сілы 109-й матарызаванай дывізіі, тылавыя і рамонтныя часці не прыбылі наогул (рашэннем камандавання механізаваны корпус абслугоўваў армейскі зборны пункт аварыйных машын у Оршы). Таксама ва Украіне засталіся разведбатальён і батальён сувязі 13-й танкавай дывізіі. Усяго корпус меў на ўзбраенні 927 танкаў[2].
- 7-ы механізаваны корпус (генерал-маёр Вінаградаў, Васілій Іванавіч Вінаградаў)
- 14-я танкавая дывізія (палкоўнік Іван Дзмітрыевіч Васільеў)
- 18-я танкавая дывізія (генерал-маёр Фёдар Цімафеевіч Рэмізаў)
7-ы механізаваны корпус з пачаткам вайны пачаў рух на захад з Маскоўскай ваеннай акругі і да 30 чэрвеня засяродзіўся ў раёне Лёзна. 1-я мотастралковая дывізія была выведзена з падначалення корпуса і перакінута ў раён Барысава, дзе адразу ўступіла ў бой (гл. Абарона Барысава). Да пачатку баёў корпус (без 1 мотастралковай дывізіі) меў на ўзбраенні 507 танкаў[2].
У склад савецкай 20-й арміі (камандуючым напярэдадні наступу прызначаны генерал-лейтэнант Павел Аляксеевіч Курачкін), акрамя дзвюх механізаваных карпусоў, уваходзіў 69-ы стралковы корпус (153-я, 229-я і 233-я стралковыя дывізіі), які займаў дэфіле (вузкі прах, па яком маглі прайсці войскі) Віцебск—Орша, і некалькі асобных стралковых дывізій. Паводле даных Л. Н. Антонава, 20-я армія была дадаткова ўзмоцнена 4 артпалкамі і 5 зенітнымі артдывізіёнамі. Усяго яна налічвала больш за 130 тыс. асабовага складу, звыш 1000 танкаў, 1500 гармат і мінамётаў, у тым ліку больш за 600 мінамётаў і 500 супрацьтанкавых гармат.
А. В. Ісаеў удакладніў колькасць бранятэхнікі: у абодвух механізаваных карпусах на ўзбраенні знаходзілася больш за 1400 танкаў, у тым ліку 47 КВ і 49 Т-34[2]. Акрамя таго, мелася каля 330 бронеаўтамабіляў.
Дзеянні 20-й арміі з паветра падтрымлівала 23-я змяшаная авіядывізія (169-ы і 170-ы знішчальныя авіяпалкі, 213-ы і 214-ы бамбавальныя авіяпалкі, 430-ы штурмавы авіяполк Осназ (Осназ — фарміраванні асабовага прызначэння ГРУ) і 401-й знішчальны авіяполк Осназ), усяго 124 самалёта, з іх 26 няспраўных.
Загад на падтрымку наступу атрымала таксама 12-я бамбавальная авіядывізія, якая базавалася ў раёне Віцебска, якая да гэтага часу ўжо панесла вялікія страты.
Паводле справаздачы камандуючага ВПС Заходняга фронту, на 8 ліпеня (у разгар контрудару) авіяцыя 20-й арміі налічвала 58 самалётаў; яшчэ 166 самалётаў знаходзіліся ў франтавым падначаленні.
Вермахт
[правіць | правіць зыходнік]З нямецкага боку ў танкавай бітве паўднёва-заходней Віцебска прынялі ўдзел спачатку 7-я і 17-я танкавыя дывізіі вермахта.
- 7-я танкавая дывізія (генерал-маёр Ханс фон Функ) мела ў сваім складзе танкавы полк трохбатальённага складу: са 265 танкаў, якія былі ў ёй на 22 чэрвеня 1941 года, спраўнымі заставаліся 149 адзінак. Магчыма, яшчэ нейкі лік танкаў атрымалася аднавіць і паставіць у лад (беззваротныя страты на 30 чэрвеня склалі ўсяго 25 танкаў, так што прырост колькасці танкаў за тыдзень можа быць значным — тэарэтычна да 90 адзінак). 7-й танкавай дывізіі таксама быў нададзены 101-ы асобны батальён агнямётных танкаў (каля 70 танкаў), які прыбыў у дывізію як раз 6 ліпеня[3].
- 17-я танкавая дывізія (генерал-маёр Карл фон Вэбер) мела танкавы полк дзвюхбатальённага складу. Паводле даных Аляксей Валер’евіч Ісаеў, да 4 ліпеня 17-я танкавая дывізія налічвала ўсяго 80 з 239 танкаў і БТР, якія былі на пачатак кампаніі[2].
У выніку, у дзвюх нямецкіх танкавых дывізіях, якія супрацьстаялі савецкім механізаваным корпусам, налічвалася ад 300 да 400 танкаў.
9 ліпеня ў раён баёў падышла нямецкая 12-я танкавая дывізія (генерал-маёр Ёзэф Гарпе; да 4 ліпеня спраўнымі заставаліся 209 адзінак тэхнікі з 220, якія былі на пачатак вайны).
З паветра дзеянні нямецкіх войскаў падтрымліваў 8-ы авіякорпус, якім камандваў Вольфрам фон Рыхтгофен.
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]З-за адсутнасці ўзаемадзеяння паміж савецкімі механізаванымі карпусамі і нават асобнымі танкавымі дывізіямі баявыя дзеянні звяліся да разрозненых баёў на р. Чарнагосніца, у раёне Сянно (у паласе наступу 7-га механізаванага корпуса) і ў раёне Тоўпіна, Цотава (у паласе наступу 5-га механізаванага корпуса).
14-я танкавая дывізія, Чарнагосніца
[правіць | правіць зыходнік]Савецкая 14-я танкавая дывізія, пачаўшы наступ 6 ліпеня, не змагла пераадолець абарону праціўніка на мяжы р. Чарнагосніца ўсходней Бешанковічы.
Паводле вынікаў бою 6 ліпеня камандуючы 20-й арміяй генерал-лейтэнант П. А. Курачкін даносіў маршалу С. К. Цімашэнка: «Адсутнасць поспеху ў корпусе тлумачу няўменнем камандавання арганізаваць бой, адсутнасцю ўзаемадзеяння паміж артылерыяй і танкамі, слабай працай штабоў, недастатковай падтрымкай і прыкрыццём з боку авіяцыі, што дазваляе авіяцыі праціўніка беспакарана бамбаваць часці корпуса…»
Нягледзячы на гэта, увесь наступны дзень 7 ліпеня 14-я танкавая дывізія працягвала беспаспяхова атакаваць мяжу р. Чарнагосніца. Паводле справаздачы камандзіра 14-й танкавай арміі палкоўніка І. Д. Васільева, у баі 7 ліпеня ўдзельнічала 126 танкаў: з іх КВ-1 — 11, Т-34 — 24. У баі было страчана больш за 50 % танкаў і больш за 200 чалавек забітымі і параненымі.
Нямецкія крыніцы кажуць пра знішчэнне 74 савецкіх танкаў, што ў цэлым супадае з савецкімі данымі.
Існуе меркаванне, што асноўным чыннікам няўдалых дзеянняў 14-й танкавай дывізіі была няправільная пастаноўка задачы і адсутнасць агнявога забеспячэння наступу. Дывізія атакавала абарону праціўніка, насычануюсупрацьтанкавымі сродкамі і размешчаную за натуральнай супрацьтанкавай мяжой у выглядзе ракі з забалочанымі берагамі. Спроба пад агнём праціўніка навесці пераправы і атакаваць праціўніка асноўнымі сіламі танкавых палкоў прывяла да вялікіх страт тэхнікі яшчэ на этапе фарсіравання ракі, да пераходу ў напад.
Толькі ўвечар 7 ліпеня 14-я танкавая дывізія атрымала загад змяніць кірунак галоўнага ўдару, аднак да гэтага часу яна страціла баяздольнасць з-за высокіх страт.
18-я танкавая дывізія, Сянно
[правіць | правіць зыходнік]6 ліпеня перадавы атрад нямецкай 17-й танкавай дывізіі захапіў Сянно, аднак ужо ўвечар быў выбіты часткамі савецкай 18-й танкавай дывізіі.
7 ліпеня разгарнуліся жорсткія баі за Сянно, але ўжо на наступны дзень савецкая 18-я танкавая дывізія, не дачакаўшыся падтрымкі іншых частак, змушана была адступіць.
5-ы механізаваны корпус
[правіць | правіць зыходнік]Дывізіі 5-га механізаванага корпуса таксама пачалі наступ 6 ліпеня, з-за раскіслых пасля летніх ліўняў дарог прасоўваліся вельмі павольна і да 20:00 змаглі прайсці ў кірунку Лепеля толькі 13-15 км.
7 ліпеня яны атакавалі расцягнутыя паходныя калоны нямецкай 17-й танкавай дывізіі, якія прасоўваліся на Сянно, а перадавы атрад (узмоцнены 17-ы мотастралковы полк маёра Д. Ф. Міхайлаўскага) прарваўся ў раён Цотава і Тоўпіна. У выніку парадкі нямецкай танкавай дывізіі былі разарваны.
Аднак пакіданне Сянно часткамі 7-га механізаванага корпуса 8 ліпеня рэзка пагоршыла становішча дывізій 5-га механізаванага корпуса. Часці нямецкіх 7-й і 17-й танкавых дывізій атакавалі з боку Сянно ў фланг і тыл 5-ы механізаваны корпус, у выніку чаго яго перадавыя часці апынуліся ў атачэнні.
Запыненне савецкага наступу
[правіць | правіць зыходнік]9 ліпеня а 16:30 у сувязі з наступам праціўніка на поўначы ад Віцебска савецкі наступ быў прыпынены, і паступіў загад вывесці з бою часці механізаванага корпуса.
Рэшткі 5-га механізаванага корпуса адышлі ў раён Оршы, дзе па загадзе камандуючага 20-й арміяй П. А. Курачкіна занялі мяжу абароны «па-пяхотнаму». Пры выхадзе з атачэння загінуў камандзір 25-га танкавага палка 13-й танкавай дывізіі палкоўнік А. Н. Мурашак. Рэшткі мотастралковага палка 17-й танкавай дывізіі вырваліся з атачэння толькі 20 ліпеня.
Страты
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных даследавання «Год 1941 — урокі і высновы» (1992), усяго за час Лепельскага контрнаступу савецкія войскі страцілі 832 танка.
А. В. Ісаеў прыводзіць страты 5-го механізаванага корпуса (без уліку атрада 17-й танкавай дывізіі, які быў у атачэнні) у 646 чалавек (у тым ліку 138 забітых і 357 зніклых без вестак)[2].
Паводле журнала баявых дзеянняў 5-га механізаванага корпуса, у выніку баёў 8-10 ліпеня ў раёне Тоўпіна і Цотава страты склалі:
13 Танкавая дывізія — 82 танка, 11 машын, 3 трактары, 1 бранемашына.
17 Танкавая дывізія — 244 танка, 8 трактароў, 20 машын.
Атрад 109 Мотастралковай дывізіі — 40 танкаў, 1 машына.
Корпусныя часці — 11 бранемашын.
Страты праціўніка невядомы. У тым жа даследаванні 1992 ода гэтыя страты ацэнены: да 4 пяхотных палкоў, некалькі артбатарэй і да 300 танкаў. Аднак гэтыя даныя відавочна завышаны, бо «4 пяхотных палка і 300 танкаў» — гэта амаль усё сілы, якія размяшчаў праціўнік у паласе савецкага контрудару і якімі ён пасля пералічаных страт працягнуў наступ на Смаленскім кірунку.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Савецкі контрнаступ скончыўся няўдачай. Скаваўшы дзеянні савецкіх войскаў часткай сваіх сіл, нямецкі 39-ы матарызаваны корпус фарсіраваў 8 ліпеня Заходнюю Дзвіну трыма дывізіямі ў раёне Улы. 9 ліпеня 20-я танкавая дывізія 39-га матарызаванага корпуса 3-й танкавай групы Г. Гота ўварвалася ў Віцебск.
Праціўніку нават не прыйшлося змяняць свае планы. 9 ліпеня 1941 года начальнік нямецкага Генеральнага штаба генерал-палкоўнік Франц Гальдэр запісаў у свой дзённік: «На паўночным флангу 2-й танкавай групы праціўнік распачаў шэраг моцных контратак з кірунку Орша супраць 17-й танкавай дывізіі. Гэтыя контратакі атрымалася адбіць. Нашы страты ў танках малаважныя, аднак людскія страты даволі вялікія…»
Увечар гэтага ж дня ён запісаў: «З прычыны паслаблення націску праціўніка ў раёне Сянно 2-й танкавай групе атрымаецца перайсці ў наступ у адпаведнасці з планам, а менавіта — 10.7 на ўчастку ад Старога Быхава і паўночней…»
Акрамя таго, цяжкія страты ў двух механізаваных карпусах палегчылі праціўніку ў наступныя дні прарыў у раён Смаленска.
Ацэнка
[правіць | правіць зыходнік]Даклад генерал-маёра танкавых войскаў А. В. Борзікава:
5-ы і 7-ы механізаваныя карпусы б’юцца добра, дрэнна толькі тое, што іх страты вельмі вялікія. Прычым самыя сур’ёзныя — ад авіяцыі праціўніка, якая ўжывае паліванне запальнай сумессю…
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавыя выявы | |
---|---|
Адкрыццё помніка ў Сянно, 2011 год |
- На р. Чарнагосніца ў месцы яе скрыжавання Бешанковіцкай шашай усталяваны памятны знак.
- У 2011 годзе ў Сянно ў памяць аб савецкім контрнаступе 1941 года адкрыты помнік у выглядзе танка ІС-3.
- У 2015 годзе пецярбургская кінастудыя «PARTIZAN» пачала працу над поўнаметражным фільмам пра герояў-танкістаў 1941 года — «Сталь» — на прыкладзе экіпажа Івана Коласава, чый ліст з далёкага 1941 года лёг у аснову сцэнара[4].
- У 2019 годзе выйшаў дакументальны фільм «Бітва пад Сянно».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Бітва за Дубна — Луцк — Броды (1941)
- Бітва пад Прохараўкай (1943)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сборник боевых документов № 35. . Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2010. Праверана 28 красавіка 2022.
- ↑ а б в г д Исаев 2010.
- ↑ Глава 2. Через Березину к Днепру; ссылка на А. Герасимовича. Архівавана 13 жніўня 2012. // Мартов В. Ю. Белорусские хроники. 1941 год.
- ↑ Броня крепка и танки наши быстры . www.spbdnevnik.ru.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антонов Л. Н. Решение проблемы отражения вторжения противника в начальном периоде войны по опыту 20-й армии на лепельском направлении. Учебный материал. Военная орденов Ленина и Октябрьской революции Краснознамённая Академия Бронетанковых войск им. Маршала Советского Союза Р. Я. Малиновского. Кафедра истории военного искусства. — М.: Издательство Министерства обороны РФ, 1993.
- Бутков В. В. Контрудар 5-го механизированного корпуса на лепельском направлении (6—11 июля 1941 года). // Военно-исторический журнал. — 1971. — № 9. — С.59-65.
- Дриг Е. Механизированные корпуса РККА в бою. — М.: АСТ, 2005. ISBN 5-17-024760-5.
- Исаев А. В. Неизвестный 1941. Остановленный блицкриг. — М.: Яуза, Эксмо, 2010. — 480 с. — ISBN 978-5-699-41198-6.
- Коломиец М. В. 1941: «Последний парад» мехкорпусов Красной Армии. — М: Стратегия КМ, Яуза, Эксмо, 2013. — 96 с. — (Война и мы. Танковая коллекция). — ISBN 978-5-699-63202-2.
- Мартов В. Ю. Белорусские хроники. 1941 год. Глава 2. Через Березину к Днепру.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ах, утону я в Западной Двине… (песня)
- Сяргей Буткевіч: Танкі гарэлі, як свечкі
- Дакументальны фільм «Сілін» Успаміны Вячаслава Пятровіча Сіліна: Механіка — кіроўцы танка БТ-7 33 палка 17 танкавай дывізіі 5 механізаванага корпуса.