Леў Якаўлевіч Рохлін
Леў Якаўлевіч Рохлін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | генерал-маёр Сідзякін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1947 |
||||||
Смерць |
3 ліпеня 1998 (51 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Якаў Львовіч Рохлін | ||||||
Маці | Ксенія Іванаўна Рохліна (народжаная Ганчарова) | ||||||
Жонка | Тамара Паўлаўна Рохліна | ||||||
Дзеці | дачка і сын | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, афіцэр | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Расія | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Леў Якаўлевіч Рохлін (6 чэрвеня 1947, Аральск — 3 ліпеня 1998, Нара-Фамінскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі палітычны і ваенны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па абароне (1996—1997), генерал-лейтэнант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1970 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча, як і ўсе наступныя навучальныя ўстановы, з адзнакай. Затым служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі, горад Вурцэн. Паступіў у Акадэмію імя Фрунзэ, пасля яе заканчэння служыў у Запаляр’і, а таксама ў Ленінградскай, Туркестанскай, Закаўказскай ваенных акругах.
У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Афганістане, двойчы быў паранены (апошні раз — у кастрычніку 1984 года, пасля чаго быў эвакуіраваны ў Ташкент). Быў камандзірам 860-га мотастралковага палка. У красавіку 1983 года Рохлін быў зняты з пасады за няўдалую, па меркаванні камандавання, ваенную аперацыю, і прызначаны намеснікам камандзіра. Менш чым праз год Рохлін быў адноўлены на пасадзе. Затым камандаваў палком, дывізіяй.
З адзнакай скончыў Акадэмію Генеральнага штаба ў 1993 годзе. З чэрвеня 1993 года быў камандзірам Валгаградскага 8-га Гвардзейскага ваеннага корпуса і начальнікам Валгаградскага гарнізона.
З 1 снежня 1994 года па люты 1995 года ўзначальваў Паўночную групоўку федэральных войскаў у Чачні. Пад яго кіраўніцтвам здзяйсняўся захоп шэрагу раёнаў Грознага, у тым ліку прэзідэнцкага палаца.
3 верасня 1995 года на II з’ездзе руху «Наш дом — Расія» Леў Рохлін заняў трэцяе месца ў спісе НДР. У снежні 1995 года Леў Рохлін быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы РФ 2-га склікання па федэральным спісе выбарчага руху «Наш дом — Расія». У студзені 1996 года Леў Рохлін уступіў у члены фракцыі «Наш дом — Расія». Быў абраны старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне.
З верасня 1997 года ўзначальваў створаны ім палітычны «Рух у падтрымку арміі, абароннай прамысловасці і ваеннай навукі». 9 верасня 1997 года выйшаў з руху «Наш дом — Расія», у канцы верасня — са складу фракцыі «НДР», пакінуў пост старшыні Камітэта па абароне.
У ноч з 2 на 3 ліпеня 1998 года быў знойдзены забітым на ўласным лецішчы ў вёсцы Клокава Нара-Фамінскага раёна Маскоўскай вобласці. Генпракуратура абвінаваціла яго жонку Тамару Паўлаўну Рохліну, якая першапачаткова прызналася ў зробленым. Пазней яна змяніла свае сведчанні, заявіўшы, што абгаварыла сябе пад ціскам і з страху за сваю сям’ю. Нарэшце была апраўдана. Існуе версія забойства генерала Рохліна па загаду расійскіх уладаў, за тое, шта ён нібыта рыхтаваў выступленне расійскіх сілавікоў супраць дзеючай улады.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Якаўлевіч Рохлін
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Кызылардзінскай вобласці
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Члены КПСС
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты Расіі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Нарадзіліся ў Аральску
- Курсанты-ленінцы
- Выпускнікі ВНУ Ташкента
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Забітыя палітыкі
- Адмовіліся ад узнагарод Расіі
- Нераскрытыя забойствы ў Расіі
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
- Старшыні Камітэта па абароне Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі
- Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
- Члены НДР
- Палітыкі Расіі
- Ваенныя Расіі