Лозкі (Мінскі раён)
Вёска
Лозкі
| ||||||||||||||||||||||
Ло́зкі[1] (трансліт.: Lozki, руск.: Лозки) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1815 годзе вёска, належала да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
Паводле перапісу 1897 года і пазнейшых перапісаў — засценак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1815 год — 9 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 3 двары, 25 жыхароў
- 1908 год — 3 двары, 26 жыхароў[2]
- 1917 год — 5 двароў, 33 жыхары (усе беларусы)[3]
- 1926 год — 7 двароў, 37 жыхароў
- 1997 год — 10 двароў, 11 жыхароў
- 1999 год — 9 жыхароў
- 2009 год — 13 жыхароў
- 2019 год — 10 жыхароў[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 109.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 149.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 снежня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лозкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 421—422. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.
- Jelski A. Łozki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 765.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лозкі (Мінскі раён)