Лука (Столінскі раён)
Вёска
Лука
|
Лука́[1] (трансліт.: Luka, руск.: Лука) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Глінкаўскага сельсавета. Размешчаны за 4 км на паўднёвы захад ад Глінкі, за 9 км на паўночны ўсход ад Гарадной, за 21 км на захад ад Століна, 225 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец — Сарны. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Гарадная — Глінка. 158 гаспадарак, 403 жыхары (2005)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 17 стагоддзі ўрочышча Луку сярод балота Марочнага ў мяшчан Гарадной набыў нячатаўскі войт Кігір[3]. Урочышча Лука згадваецца як уласнасць мяшчан у інвентары мястэчка Гарадное 1747 года[4]. У 1899—1904 стараста мяшчанскай управы мястэчка Гарадное Есіп Андрэевіч Пешка праводзіў актыўнае асушэнне забалочаных земляў вакол мястэчка, у т. л. у Луцэ.
У 1909 фальварак Церабяжоўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 1 двор, 5 жыхароў. Належаў Есіпу Пешку.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, фальварак Церабяжоўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 1 двор, 3 жыхары. У 1920—1930-х, у сувязі з перанаселенасцю Гарадной, было праведзена асушэнне земляў у Луцэ. Адбылася камасацыя, гэта значыць нарэзка хутароў. На новыя землі пераехала багата сем'яў з Гарадной. Паводле карты Польскага ваеннага геаграфічнага інстытута ў 1925 — 30 двароў.
З 1939 года ў складзе БССР, вёска. Паводле перапісу 1959 г. 472 жыхары. 11 жніўня 1959 года перададзена са складу Гарадноўскага сельсавета ў склад Глінкаўскага сельсавета[5]. У Лукенскай школе ў 1958—1960 пачынаў працаваць настаўнікам вядомы фалькларыст Васіль Ліцьвінка.
У 1980 р. 646 жыхароў. Базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На 1 студзеня 2002 р. 164 гаспадаркі, 435 жыхароў, у складзе калгасу «1 Мая»[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. С. 583.
- ↑ НГАБ. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.
- ↑ НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Фільм «Брацкая свяча» пра Луку і лукенцаў