Лучынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лучынскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лучын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 808
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Лучы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лучын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 808 чалавек[2], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.