Дварэцкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
Дварэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дварэц |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 441 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дварэц.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1441 чалавек[1], з іх 93,8 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.