Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
Забалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалацце |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 719 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Забалацце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў)[1]. 10 лютага 2014 года скасаваны пасёлак Сверкаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 719 чалавек[3], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области Архівавана 30 студзеня 2022.
- ↑ Решение Рогачевского районного Совета депутатов от 10 февраля 2014 г. № 91 Об упразднении сельского населенного пункта Рогачевского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.