Люблю Беларусь (прэмія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйны лагатып прэміі «Люблю Беларусь», прэзентаваны падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Мінску 2 лютага 2010 года

Прэмія «Люблю Беларусь» (англ.: Love Belarus awards) — нацыянальная прэмія, заснаваная грамадскай арганізацыяй «Малады Фронт».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння прэміі — паспрабаваць сабраць у адной зале тых, чыю дзейнасць у розных сферах грамадскага жыцця можна ёміста акрэсліць кароткім выразам «Люблю Беларусь» і адзначыць найлепшых спецыяльнымі ўзнагародамі. Планавалася зрабіць мерапрыемства штогадовым.

Пераможцы і намінанты[правіць | правіць зыходнік]

2010[правіць | правіць зыходнік]

Намінанты-2010[правіць | правіць зыходнік]

Малады Фронт вызначае намінантаў і пераможцаў у васьмі намінацыях — «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Спорт», «Pro-Belarus», «Журналістыка», «Грамадская чыннасць» і «Змагар года»[1][2].

Пераможцы-2010[правіць | правіць зыходнік]

У намінацыі «Беларусізацыя» прэмію атрымала кампанія «Будзьма беларусамі!» за правядзенне сотняў культурных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. У намінацыі «Pro‑Belarus» адзначаліся замежнікі, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларускай культуры. Прэмію атрымаў пасол Швецыі Стэфан Эрыксан. У журналістыцы «Малады фронт» адзначыў рэдакцыю газеты «Наша Ніва» за якасны беларускамоўны прадукт, цікавы не толькі ў апазіцыйным асяродку. Культура — прэмію атрымаў Мікалай Халезін і «Свабодны тэатр». Палітыка — старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Грамадская чыннасць — Міхась Пашкевіч за стварэнне кампаніі «За альтэрнатыўную службу». Спорт — фанацкая ініцыятыва па аднаўленні футбольнага клуба «Тарпеда», фанаты якога беларусізуюць клуб. У намінацыі «Змагар года» адзначаны палітвязень Арцём Дубскі, які адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі[3].

Уручэнне ўзнагарод у 2010 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова планавалася арганізаваць урачыстую цырымонію ў адным з мінскіх гатэляў. У прыватнасці, быў заключаны папярэдні дагавор з Crown Plaza. Аднак дагавор па невядомых прычынах быў разарваны адміністрацыяй гатэлю ў аднабаковым парадку[4]. Перамовы з іншымі гатэлямі таксама не прынеслі плёну. Было вырашана перанесці цырымонію, аднак адну са статуэтак уручылі 14 лютага падчас вулічнай акцыі Маладога Фронту. Яе атрымальнікам стаў Міхась Пашкевіч. Аднак акцыя былы разагнаная, а сярод затрыманых апынуўся і сам лаўрэат. У міліцыі ўзнагароду канфіскавалі. Толькі праз некалькі дзён статуэтка была вернута Пашкевічу кіраўніком Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксандрам Лукомскім[5]. Узнагароды астатнім пераможцам былі ўручаны ў памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтра[6].

2011[правіць | правіць зыходнік]

Пераможцы-2011[правіць | правіць зыходнік]

У намінацыі «Беларусізацыя» — Беларуская Вікіпедыя. «Журналістыка» — журналіст Зміцер Лукашук і каманда Еўрарадыё. Культура» — Лявон Вольскі. «Pro-Belarus» — Марыя Содэрберг. «Палітыка» — Уладзімір Някляеў. «Спорт» — Віталь Гуркоў. «Грамадская чыннасць» — Беларускі Хельсінкскі камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна», асабіста Алесь Бяляцкі і Алег Гулак. «Змагар года» — палітвязні 19 снежня[7].

Уручэнне ўзнагарод у 2011 годзе[правіць | правіць зыходнік]

У дзень правядзення цырымоніі супрацоўнікі КДБ Беларусі канфіскавалі статуэткі прэміі. Пераможцам былі ўручаныя граматы Маладога Фронту. Мерапрыемства адбылося ў сядзібе БНФ[8][9].

Зноскі

  1. Зміцер Гурневіч (3 лютага 2010). "Люблю Беларусь". Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Праверана 29 сакавіка 2013.
  2. Спіс намінацый і намінантаў на афіцыйным сайце прэміі(недаступная спасылка)
  3. Каліноўскі, Валерый. «Малады фронт» назваў лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь”. Радыё Свабода (11 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. "«Люблю Беларусь» не пусцілі ў Crowne Plaza". Газета «Салідарнасць». 5 лютага 2010. Праверана 29 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
  5. Зміцер Панкавец (17 лютага 2010). "Міхасю Пашкевічу вярнулі прэмію «Люблю Беларусь» +фота". Наша Ніва. Праверана 29 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
  6. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі лаўрэатам. Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  7. Лаўрэаты агучаны
  8. Сяргей Гудзілін (13 лютага 2011). "Будзем любіць і без узнагароды". Наша Ніва. Праверана 29 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
  9. "Супрацоўнікі КДБ забралі статуэткі для пераможцаў прэміі «Люблю Беларусь»". Радыё «Свабода». 12 лютага 2011. Праверана 29 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]