Людвіг IX (ландграф Гесэн-Дармштацкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людвіг IX)
Людвіг IX Гесэн-Дармштацкі
Ludwig IX von Hessen-Darmstadt
Людвіг IX Гесэн-Дармштацкі
Людвіг IX Гесэн-Дармштацкі
Сцяг ландграф Гесэн-Дармштацкі
17 кастрычніка 1768 — 6 красавіка 1790
Папярэднік Людвіг VIII
Пераемнік Людвіг X

Нараджэнне 15 снежня 1719(1719-12-15)[1]
Смерць 6 красавіка 1790(1790-04-06)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Гесэн-Дармштат
Бацька Louis VIII, Landgrave of Hesse-Darmstadt[d]
Маці Countess Charlotte of Hanau-Lichtenberg[d]
Жонка Countess Palatine Caroline of Zweibrücken[d][4] і Marie Adelaide de Cheirouze Gräfin von Lemberg[d][4]
Дзеці Landgravine Caroline of Hesse-Darmstadt[d], Фрыдэрыка Луіза Гесэн-Дармштацкая[d], Louis I, Grand Duke of Hesse[d], Амалія Гесэн-Дармштацкая[d], Наталля Аляксееўна[d], Луіза Аўгуста Гесэн-Дармштацкая[d], Prince Christian of Hesse and by Rhine[d] і Friedrich von Hessen-Darmstadt[d][5]
Дзейнасць арыстакрат, палітык, салдат, кампазітар
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дзяржаўная служба[d][2], палітыка[2], кіраванне[2], ваенная служба[d][2], military march[d][2] і marching song[d][3]
Званне Генерал-фельдмаршал (Расія)
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг IX (ням.: Ludwig IX von Hessen-Darmstadt; 15 снежня 1719, Дармштат — 6 красавіка 1790, Пірмазенс) — ландграф Гесэн-Дармштацкі, расійскі генерал-фельдмаршал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын ландграфа Людвіга VIII (16911768) і прынцэсы Шарлоты Ханау-Ліхтэнбергскай (17001726). 17 кастрычніка 1768 змяніў свайго бацьку на прастоле ландграфства Гесэн-Дармштацкага.

29 верасня 1773 года адбыўся шлюб дачкі ландграфа Людвіга IX Вільгельміны Луізы (у праваслаўі — вялікай княгіні Наталлі Аляксееўны) са спадчыннікам цэсарэвічам вялікім князем Паўлам Пятровічам.

29 верасня 1773 года ганараваны ордэна Святога Апостала Андрэя Першазванага, а ў 1774 годзе — звання генерала-фельдмаршала расійскай арміі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 1741 года ажаніўся з пфальцграфіняй Каралінай Генрыэтай Крысцінай Цвайбрукен-Біркенфельдскай (17211774). У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  1. Караліна (17461821), жонка Фрыдрыха V, ландграфа Гесэн-Гомбургскага;
  2. Людвіг X (пазней — Людвіг I, вялікі герцаг Гесэнскі; 17531820), пераемнік бацькі, дзед Марыі Аляксандраўны, першай жонкі імператара Аляксандра II;
  3. Фрыдэрыка Луіза (17511805), жонка Фрыдрыха Вільгельма II;
  4. Амалія (17541832), жонка прынца Карла Людвіга Бадэнскага;
  5. Вільгельміна Луіза (17551776), першая жонка вялікага князя Паўла Пятровіча;
  6. Луіза Аўгуста (17571830), жонка Карла Аўгуста, вялікага герцага Саксен-Веймар-Эйзенахскага;
  7. Фрыдрых (17591802)
  8. Крысціян (17631830).

Аўдавелы ландграф уступіў у Эмсе 23 кастрычніка 1775 года ў другі (марганатычны) шлюб з ураджэнкай Парыжа Мары Адэлаідай Шэруз (фр.: Marie Adélaïde Cheirouze), якой у той жа дзень быў падараваны тытул графіні фон Лемберг (ням.: Gräfin von Lemberg). Ад другога шлюбу дзяцей не было.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Ludwig IX Landgraf von Hessen-Darmstadt // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е ё ж з і Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 1 лютага 2023.
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage