Артур Уэлслі Уэлінгтан
Артур Уэлслі англ.: Arthur Wellesley |
|||
![]() |
|||
![]() |
|||
|
|||
---|---|---|---|
22 студзеня 1828 — 22 лістапада 1830 | |||
Манарх: | Георг IV | ||
Папярэднік: | Джон Робінсан | ||
Пераемнік: | граф Чарльз Грэй | ||
|
|||
14 лістапада 1834 — 10 снежня 1834 | |||
Манарх: | Вільгельм IV | ||
Папярэднік: | Уільям Лэм, віконт Мельбурн | ||
Пераемнік: | Роберт Піль | ||
Партыя: | Торы | ||
Адукацыя: | Ітан | ||
Дзейнасць: | палітык, дыпламат, афіцэр | ||
Нараджэнне: | 1 мая 1769 Дунканкестл, Ірландыя |
||
Смерць: | 14 верасня 1852 (83 гады) Лондан, Вялікабрытанія |
||
Пахаванне: | Сабор Святога Паўла | ||
Бацька: | 3-ці сын лорда Гарэт-Колей, графа Морнінгтана | ||
Жонка: | Catherine Wellesley, Duchess of Wellington[d] | ||
Дзеці: | Arthur Wellesley, 2nd Duke of Wellington[d] і Lord Charles Wellesley[d] | ||
Аўтограф: | ![]() |
||
Узнагароды: | |||
А́ртур Уэ́лслі, 1-ы герцаг Уэ́лінгтан (~1.5.1769, Дублін — 14 верасня 1852) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, военачальнік.
З роду ірландскіх Уэслі (пасля 1798 — Уэлслі). Пэр Вялікабрытаніі — лорд Уэлінгтан (1809), віконт (1809), граф, маркіз (1812), герцаг (1814). Камандорскі крыж ордэну Лазні (1805), ордэн іспанскага Залатога Руна (1812).
Дэпутат ірландскай Палаты прадстаўнікоў (1790), брытанскай Палаты прадстаўнікоў (1806), пасол у Францыі (1814), член кабінету міністраў (1818), прэм'ер-міністр (1828) (25-ы, 28-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі), мін. зам. спраў (1834). Належаў да партыі Торы.
Мал. лейтэнант (1787), падпалкоўнік (1793), палкоўнік (1799), ген.-маёр (1802), ген.-лейтэнант (1808). Галоўнакамандуючы брытанскімі сіламі ў Майсоры і паўднёвым захадзе Індыі (1800), брытанскімі, потым саюзнымі, сіламі ў Партугаліі і Іспаніі (1808—1814), саюзнымі сіламі ў час напалеонаўскай рэстаўрацыі (1815). Удзельнічаў у фландрскай (чэрвень 1794—красавік 1795), майсорскай (1799—1803), ганаверскай (восень 1805), дацкай (лета 1807) кампаніях, у напалеонаўскіх войнах у Партугаліі і Іспаніі (1808—1813), у Францыі (1813—1814), у кампаніі 1815.
Узяў перамогі ў бітвах пад Асай (1803), Вімейра (1808), Порта (1809), Талаверай (1809), Бусако (1810), Фуэнтэс дэ Анора (1811), у аблогах Сьюдад Радрыга і Бадахас (1812), бітвах пад Саламанкай (1812), Віторыяй (1813), у аблозе Сан Себасцьян (1813), у бітвах пад Сара(1813), пры ўзяцці Тулузы (1814), Ватэрлоа (1815).
Першы, хто перамог напалеонаўскае войска ў полі. Папулярны ў войску, і наогул сярод усіх слаёў грамадства, меў ухвальны прыдомак «Жалезны герцаг».
Пасля перамогі пад Віторыяй у С.-Пецярбургу ў першы раз быў праспяваны «Тэ дэум» у гонар перамогі, у якой рускія войскі не бралі непаср. ўдзелу. Бетховен прысвяціў Уэлінгтану Опус 91 «Перамога пад Віторыяй».
Пахаваны ў саборы Св. Паўла ў Лондане.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Артур Уэлслі Уэлінгтан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Уэлслі Уэлінгтан
|
|
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1769 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ірландыі
- Памерлі 14 верасня
- Памерлі ў 1852 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры ордэна Святога Патрыка
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1852 годзе
- Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
- Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Бітва пры Ватэрлоа
- Брытанскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войн
- Выпускнікі Ітана
- Торы Вялікабрытаніі
- Генералісімусы
- Лорды Вярхоўныя канстэблі Англіі
- Ваенная галерэя
- Герцагі Уэлінгтаны