Вуліца Белуша (Гродна)
Вуліца Белуша Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Авангардная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белуша – вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, адна з галоўных магістралей горада.
Названа ў 1965 годзе ў гонар удзельнака партызанскага руху на Беларусі М. А. Белуша. Ранейшая назва – Авангардная. Працягласць – каля 1500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай Падольнай да гарадской межы, пераходзіць у трасу М6 Гродна-Мінск. Пачала фарміравацца ў 1960 гадах. У час першай сусветнай вайны на вуліцы змяшчаліся могілкі нямецкім салдатам, падчас другой сусветнай вайны на гэтым жа месцы таксама былі пахаванні нямецкім войнам.
Забудавана пераважна 5-9 павярховымі дамамі, на першых паверхах гандлёва-камерцыйныя ўстановы. На вуліцы размешчаны Скідзельскі кірмаш (на скрыжаванні з вуліцай Антонава), гіпермаркет «Алмі», спартыўная школа, сярэдняя школа №11, ваенныя могілкі. На вуліцы ходзіць грамадскі транспарт – аўтобусы № 12, 13, 18, 27, 29.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Белуша (Гродна)