Людміла Фёдараўна Андзілеўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Фёдараўна Андзілеўка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лютага 1958(1958-02-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Якушонак Фёдар Цімафеевіч
Маці Якушонак Ганна Юстынаўна
Муж Андзілеўка Леанід Іванавіч
Дзеці Сын Ціхан 1979 г.н., дачка Алена 1981 г.н., дачка Ганна 1987 г.н.
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці 1998 — па сёняшні дзень
Жанр Проза, апавяданні. Экспрэсіўная лірыка. Роздум.
Мова твораў беларуская мова
Дэбют Першая падборка апавяданняў "Абразкі" - 1994 г.сакавік "ЛіМ" Першая кніга прозы "Проста ноч на дварэ" - 1998 г. Першая міжнародная выстава жывапісу(удзел) - 2007 г. Масква, музей наіўнага мастацтва.

Людміла Фёдараўна Андзілеўка (нар. 13 лютага 1958, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, празаік, мастак у жанры наіў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і рабочых. Вучылася ў Глыбоцкай школе № 1. З 1973 па 1977 — вучылася ў Наваполацку ў музычным вучылішчы. З 1984 па 1989 вучылася ў Мінску ў інстытуце культуры. Працавала ў дзіцячай музычнай школе гарадскога пасёлка Падсвілле, Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з 1977 па 2007 год у якасці выкладчыка, дырэктара школы, кіраўніка аркестра баянаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая падборка апавяданняў «Абразкі» выйшла ў «ЛіМе» 4 сакавіка 1994 года з прадмовай Ю. Свіркі. Друкавалася ў рэспубліканскіх выданнях: «Маладосць», «ЛіМ», «Беларусь», «Нёман» і іншых. Першая кніга прозы «Проста ноч на дварэ» выйшла ў 1998 годзе. Мела шмат водгукаў у рэспубліканскім друку («ЛіМ» 1999 год, аўтар Лявон Юрчык 1999 год ЛіМ 5 сакавіка; «Беларусь» 1999 год, аўтар Я. Сіпакоў; Радыё «Свабода» — аўтар Т. Барысік «Кнігі для дарожнага чытва» і іншых). У 2002 годзе прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга прозы «Гэта ты» — 2013 год (водгук на Радыё «Свабода» 2014 года, аўтар Т. Барысік). Кніга прозы «Паляванне на музу» — 2015, кніга для дзяцей і дарослых «Ключ у боціку» — 2017 год. Разам з тым Людміла Андзілеўка з 1989 года піша ў жанры наіў жывапісныя работы. Мела раённыя, абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя (Маскоўскі музей наіўнага мастацтва 2007 год, «Фэстнаіў» — Масква 2010 год, Ульянаўск, Волагда, Пскоў) выставы, на фестывалях народнай творчасці (артыкулы і водгукі ў рэспубліканскім друку — «Мастацтва» кастрычнік, 2009 год, аўтар Людміла Вакар; «Райскі сад» «Мастацтва insita» 2013 год, горад Мінск, аўтар Л. Вакар). У 2018 г. годзе ў красавіку адбылася персанальная выстава ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск) пад назвай «Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Радыё свабоды, Варта за 15.04.2018.,
  • tvclip.biz/rev/чарнобыльская трагедыя АТН. новости Беларуси и мира.,
  • Таццяна Барысік «Застацца сабой» Радыё свабоды,
  • Варта за 16.02.2015,
  • Таццяна Барысік «Пра кнігі для дарожнага чытва» Пяцікніжжа свабоды, Радыё свабоды 10.08.2013,*
  • «Маскульт» Літаратурная Беларусь, ст9/15 за чэрвень 2018 № 6(142)